НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Анатоль Пашкевіч, трэнер па лёгкай атлетыцы Давыд-Гарадоцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы:
– Для мяне прыняць удзел у рэферэндуме – гэта выканаць свой грамадзянскі абавязак. Я ўважліва сачу за навінамі як нашай краіны, так і свету. На жаль, некаторыя з іх прымушаюць хвалявацца, асабліва тыя, што тычацца ваеннай канфрантацыі. Нельга дапусціць, каб у нашай роднай Беларусі стала чуваць стрэлы альбо выбухі мін.
І рэферэндум якраз накіраваны на тое, каб забяспечыць упэўненасць у заўтрашнім дні. Лічу, што любы канфлікт можна вырашыць мірным шляхам. Таму я адназначна буду галасаваць за ўсе змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Канстытуцыю.
Паколькі я працую трэнерам больш за 20 гадоў, то асабліва мяне цікавяць пытанні развіцця спорту. Не сакрэт, што аўтарытэт краіны напрамую залежыць ад спартыўных дасягненняў. Спорт быў, ёсць і будзе спосабам гучна заявіць пра сябе на ўвесь свет.
Нядаўна скончылася алімпіяда. Мы з заміраннем сэрца глядзелі, як выконваюць скачкі фрыстайлісты і колькі закрылася мішэняў у нашых біятланістаў. Упэўнены, трэба як мага больш укладаць у спорт, каб потым бачыць вынікі. Таму мяне парадавала з’яўленне ў Канстытуцыі артыкула 32, у якім гаворыцца, што дзяржава спрыяе духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах усяго грамадства. Я дакладна ведаю, што спартсмен становіцца вялікім, калі ў яго вераць: спачатку сям’я, потым трэнер і, самае галоўнае, дзяржава.
На адкрыцці рэспубліканскага першынства па лёгкай атлетыцы ў Брэсце, дзе я прысутнічаў, выступіў перад юнымі спартсменамі беларускі кідальнік молота, двухразовы чэмпіён свету, пераможца Алімпійскіх гульняў у 2008 і 2016 годзе, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Іван Ціхан. Ён адзначыў, што здольныя да спорту дзеці ёсць як у вялікіх гарадах, так і маленькіх вёсачках. Ён сам нарадзіўся ў вёсцы, таму ведае, пра што гаворыць. І дадаў, што нельга збіць з толку таго чалавека, які ўпэўнены ў сабе, які ведае, да чаго імкнецца і што хоча ад жыцця. Цалкам згодны з яго меркаваннем.
Гутарыла Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости