НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У чацвер, шостага красавіка, у Варанях працягнуліся мерапрыемствы па азеляненні і навядзенні парадку.

Прадстаўнікі многіх аддзелаў райвыканкама, устаноў і арга-нізацый у рамках Тыдня лесу высадзілі больш за чатыры тысячы саджанцаў бярозы на так званай Крынічнай гары.
Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, які падкрэсліў, што зусім нядаўна тут стаялі пустуючыя дамы, тэрыторыя была заросшая хмызнякамі і недагледжаная, а ўжо сёння мы бачым поле, на якім у хуткім часе зазелянеюць бярозкі.
Значны ўклад у навядзенне парадку на гэтай тэрыторыі ўнесла мясцовая гаспадарка. Кіраўнік КСУП «Варані» Віктар Сімончык арганізаваў работы, каб у сціснутыя тэрміны знесці пустуючыя дамы. Работнікі лясгаса павалілі дрэвы. Пасля актывісты пад кіраўніцтвам старшыні Рэчыцкага сельсавета Андрэя Дамашчука зрэзалі і прыбралі галлё, а работнікі Столінскага ПМС разраўнялі зямлю. Прадстаўнікі лясгаса вылучылі для азелянення тэрыторыі саджанцы бярозы, а актывісты заняліся іх пасадкай.
Работа ладзілася ў вялікай кампаніі, таму з задачай справіліся ў лічаныя гадзіны. Цяпер застаецца толькі чакаць, каб на гэтым месцы зашумеў бярозавы гай.
Запрашаем да ўдзелу ў добраўпарадкаванні нашага раёна, кожнага населенага пункта ўсіх землякоў. Давайце разам ствараць прыгажосць на роднай зямлі!
Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Аккредитовано 593 национальных наблюдателя
Диабет – не приговор
Главное – порядок

Главное – порядок

15 ноября, 2024
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости