Адбылася шостая справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Акрамя дэлегатаў у канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сідарэвіч і член абласнога Савета РГА «Белая Русь», намеснік генеральнага дырэктара КУП «Брэстжылбуд» Дзмітрый Сапешка.
З дакладам аб рабоце за справаздачны перыяд выступіў старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Шэлест.
– У раёне дзейнічае 86 пярвічных арганізацый, якія аб’ядноўваюць 857 чалавек, за справаздачны перыяд рады «Белай Русі» на Століншчыне павялічылася на 32 пярвічкі, – адзначыў у сваім выступленні Вячаслаў Мікалаевіч. – Галоўная мэта дзейнасці арганізацыі – аб’яднанне грамадзян на падставе прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, культурных традыцый, фарміраванне палітычнага ўсведамлення.
Столінская раённая арганізацыя «Белая Русь» – пастаянны ўдзельнік усіх значных грамадска-палітычных мерапрыемстваў горада і раёна, краіны: урачыстых мітынгаў, святочных шэсцяў, цырымоній ускладання кветак да гістарычных манументаў, рэспубліканскіх суботнікаў і разнастайных падзей. Сярод традыцыйных акцый – «Белая Русь» з любоўю да дзяцей» (віншаванне маці і дзетак, якія нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь), «У школу з «Белай Руссю» (уручэнне сертыфікатаў на набыццё тавараў да школы шматдзетным, няпоўным, апякунскім сем’ям і г. д.), «У Новы год з Белай Руссю» (паездка дзяцей членаў арганізацыі на абласную ёлку – навагодняе прадстаўленне) і іншыя. Сёлета ў ФСК «Аквамарын» праведзены Калядны турнір па плаванні на прызы раённай арганізацыі «Белай Русі», аказана дапамога медыцынскім установам у набыцці сродкаў індывідуальнай абароны падчас пандэміі кавіда.
З мэтай вывучэння грамадскай думкі па розных пытаннях жыццядзейнасці, унясення прапаноў па развіцці раёна праводзяцца «прамыя лініі» і працуе грамадская прыёмная, куды на дзяжурства запрашаюцца прадстаўнікі органаў улады, дэпутаты ўсіх узроўняў.
Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» у сваёй дзейнасці цесна супрацоўнічае з аддзелам па адукацыі, раённым камітэтам ГА «БРСМ», раённым саветам ветэранаў, а ўвогуле няма тых, з кім яна не супрацоўнічае.
Дакладчыка дапоўнілі пры-кладамі работы сваіх пярві-чак намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Столінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытвор-часці Міхаіл Комік і выконваючы абавязкі старшыні Харомскага сельвыканкама Юлія Стрыбулевіч.
Выступаючыя далі станоўчую ацэнку рабоце арганізацыі.
На канферэнцыі быў выбраны састаў савета арганізацыйнай структуры, кантрольна-рэві-зійнай камісіі і старшыня раённай арганізацыі. Па прапанове Сяргея Сідарэвіча старшынёй раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» аднагалосна выбраны Вячаслаў Шэлест. Бо ад лідара, яго моцнага характару, няўрымслівасці залежыць поспех любой работы.
Галіна ГАШЧУК
Фота Ганны МЕЛЬНІК