НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Працоўныя і эканамічныя гарантыі, ахова правоў уласнасці, даступнасць адукацыі, садзейнічанне кожнаму грамадзяніну ў набыцці свайго жылля засталіся нязменнымі ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Днямі ў грамадскай прыёмнай (г. Столін, вул. Савецкая, 69, служба «Адно акно») працаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вячаслаў Шэлест.
У ходзе прыёму гаварылі пра тое, што ў Канстытуцыі прынцыповая пазіцыя – захаванне сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі. Аднак у праекце, што цяпер абмяркоўваюць грамадзяне краіны, асаблівая ўвага нададзена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, падтрымцы сем’яў з дзецьмі, дзяцей-сірот, клопату аб пажылых людзях і інвалідах. Гэта, здаецца на першы погляд, само сабой зразумела, але канкрэтныя прыклады апошніх гадоў усё ж такі паказалі, што, каб не страціць нацыю, самабытнасць, трэба і такія моманты замацаваць як усеагульны закон.
Алена
КЛІМУШКА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости