НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У сераду грамадскую прыёмную правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, да якога са сваімі прапановамі
звярнуліся два жыхары нашага раёна.
І галоўны спецыяліст Рэчыцкага сельвыканкама Уладзімір Карповіч, і спецыяліст па бяспецы філіяла ААТ «Савушкін прадукт» Уладзімір Гарагляд, якія ў мінулым выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у гарачых кропках, выказалі меркаванне аб унясенні дапаўненняў у «Закон аб ветэранах».
А мы нагадваем чытачам, что грамадская прыёмная працуе па серадах і пятніцах з 17 да 18 гадзін. Сёння прыём правядзе намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Несцяровіч, 23 снежня – кіраўнік спраў райвыканкама Таццяна Лабадзінская, а 30 снежня – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч.
Звярнуцца ў грамадскую прыёмную можна і па тэлефоне 2 04 38 у рабочыя дні – з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін.
Скарыстайцеся магчымасцю зрабіць сваю малую радзіму і краіну лепей! Падзяліцеся ўласнымі ідэямі адносна таго, якой павінна быць Беларусь у бліжэйшыя гады.
Анастасія ПАКРОЎСКАЯ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости