Добраўпарадкаванне дарог, транспартны падатак, сямейны капітал – такія тэмы ўздымалі жыхары Століншчыны ў грамадскай прыёмнай у мінулую сераду, калі гутарылі з начальнікам аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сяргеем Сапонам.
Станам дарогі паміж Варанямі і яго населеным пунктам заклапочаны жыхар вёскі Бухлічы Віктар Стрыбулевіч. Сваю прапанову ўдасканаліць дарожныя зносіны ён выказаў па тэлефоне.
Лагічным працягам тэмы ўтрымання дарог Століншчыны стаў зварот у грамадскую прыёмную жыхара раённага цэнтра Мікалая Пратасавіцкага.
– Няхай бы транспартны падатак, які спаганяецца ў бюджэт краіны з уладальнікаў аўта- і мотатранспарту, выкарыстоўвалі па тэрытарыяльным прынцыпе, – гаворыць малады чалавек. – Калі б людзі пэўна ведалі, што гэты фінансавы збор пойдзе на паляпшэнне дарог свайго раёна, то, думаецца, і тэхнічны агляд сваіх транспартных сродкаў праводзілі рэгулярна і больш ахвотна.
Акрамя таго наведвальнік пацікавіўся ўмовамі датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу, бо мнагадзетная сям’я вядзе будаўніцтва індывідуальнага жылля.
Нагадваем, што меркаванне па актуальных пытаннях развіцця свайго населенага пункта, раёна і краіны ў цэлым можа выказаць кожны, звярнуўшыся ў грамадскую прыёмную з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 гадзін у рабочыя дні (кабінет № 25, служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта), тэл. 2 04 38.
Сёння ў грамадскай прыёмнай з 17.00 да 18.00 гадзін працуе Вячаслаў Шэлест, дырэктар філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Столінскі хлебазавод, старшыня РГА «Белая Русь». Телефон для сувязі 2 04 38.
На наступным тыдні ў грамадскай прыёмнай будуць дзяжурыць: 2 снежня (серада) – Аляксандр Бурда, начальнік Столінскага ўчастка паштовай сувязі Пінскага РУПС Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта»; 4 снежня (пятніца) – Святлана Піва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі.
Галіна ГАШЧУК
Фота
аўтара