НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Восьмага мая на плошчы 40 гадоў Перамогі ў р. п. Рэчыца адбыўся святочны мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Для адкрыцця мітынгу слова для прывітання ўдзельнікаў і віншавання прадаставілі старшыні Рэчыцкага сельвыканкама Вадзіму Зарубе, які ўказаў на важнасць гэтай падзеі і падкрэсліў ролю моладзі ў нашым грамадстве.
Гонар узняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь надалі навучэцам устаноў адукацыі: вучаніцы 11 класа Церабяжоўскай СШ Паліне Стрыбулевіч, вучню 8 класа Варанёўскай СШ Дзмітрыю Гашчуку, вучаніцы 11 класа СШ № 2 р. п. Рэчыца Вікторыі Бейна і вучаніцы 11 класа СШ № 3 р. п. Рэчыца Ганне Вандзіч.
77 гадоў мы жывем пад мірным небам Беларусі, і чым далей ад нас тыя страшныя падзеі ваеннага ліхалецця, тым больш мы адчуваем веліч подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў. Таму і ў гэты святочны дзень удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да брацкай магілы і ўшанавалі памяць землякоў хвілінай маўчання.
У рамках мерапрыемства юныя грамадзяне нашай краіны, выдатнікі вучобы, актывісты атрымалі білеты членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Урачыстую цырымонію правёў старшыня Рэчыцкага сельвыканкама Вадзім Заруба. Са словам у адказ выступіў навучэнец сярэдняй школы № 3 р. п. Рэчыца Станіслаў Каржоўнік і паабяццаў ад імя ўсёй моладзі быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны, берагчы і ганарыцца святынямі Радзімы – дзяржаўнымі сімваламі, якія аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты жыцця ў імя свабоды, міру і згоды ў нашым грамадстве.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
СВК «Фядорскі» – 75 гадоў!
И булочки, и вафли

И булочки, и вафли

15 ноября, 2024
Легендарны механізатар

Оставить комментарий

Похожие новости