НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Зараз набірае абароты ўборка. Гудуць на палях трактары, ездзяць машыны з поўнымі прычэпамі збожжа. Ліпень сёлета выдаўся надта спякотным. Але гэта не перашкаджае руплівым механізатарам.
А яшчэ не перашкаджае голад, паколькі абедаюць і вячэраюць яны своечасова. У ААТ «Палеская ніва» дастаўляе абеды на поле Вячаслаў Зіноўеў, а раздае – яго жонка Ганна, якую давялося сфатаграфаваць якраз за гэтай справай. Абедалі механізатары з апетытам, уладкаваўшыся ў цяньку.
– Нашы дзяўчаты выдатна гатуюць, а на полі есці ў два разы смачней, – дадаюць мужчыны.
Ганна Уладзіміраўна працуе на раздачы другі сезон. Дагэтуль была малакапрыёмшчыкам, але потым яе скарацілі, бо насельніцтва масава пачало прадаваць кароў. Яшчэ некалькі гадоў працавала ў Столінскай ПМК-24.
Жанчына ўпэўнена, што да любой работы трэба ставіцца адказна. Таму і зараз не мае нараканняў. Кожны дзень у 8.00 ужо ў сталовай. Выязджаюць з абедамі ў 12 гадзін. Пакуль аб’едуць 11 кропак, то вяртаюцца каля 16.00. Бяруць чысты посуд і развозяць вячэру, якую чакаюць на пяці прыпынках. Дадому вяртаецца каля 20.00.
– Цікава, якім стравам аддаюць перавагу мужчыны?
– Усё ядуць, заўваг, прынамсі, чуць не даводзілася. У нас меню распісана на тыдзень. Па аўторках і пятніцах – стравы з крупаў. Любяць суп гарохавы. Хваляць катлеты. Карацей кажучы, з’ядаюць да апошняй лыжкі нашы механізатары.
Паколькі працуе разам з мужам, паспявае з ім і надзённыя справы абмеркаваць. А іх хапае. Сям’я трымае парнік, садзяць рознай агародніны патрохі, вось хутка буякі павінны пайсці. Хто ведае, якая культура ў гэтым годзе будзе прыбытковай?
Два гады жывуць у сваім доме, які будавалі разам з мужам.
А самае галоўнае багацце – гэта, канешне, дзеці. Іх у сям’і Зіноўевых чацвёра. Старэйшы Аляксей скончыў машынабудаўнічы каледж, працуе ў Мінску. Дзмітрый вучыцца ў Пінскім аграрна-тэхнічным каледжы. Туды ж збіраецца паступаць пасля заканчэння ў гэтым годзе базавай адукацыі і дачка Яўгенія. А вось дома чакае яшчэ адна дачушка Марыя, якая перайшла ў другі клас.
Усе яны разам у нядзелю збяруцца за адным сталом, паколькі Ганна будзе адзначаць дзень нараджэння. А лепшым падарункам для яе стануць усмешкі родных.
Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 17 января
Сестра Хатыни

Сестра Хатыни

16 января, 2026
В ожидании чуда

В ожидании чуда

16 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости