НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

З такой скаргай звярнуліся жыхары вёскі Хорск у час выязной рэдакцыі. Мужчыны абураліся, маўляў, хочам вывезці старыя паваленыя дрэвы з лесу, а нам не даюць.
– Гэты лес нам вельмі дарагі і мы хочам, каб ён быў чысты. А то пойдзеш ў грыбы, пераступіць нельга, ляжаць паваленыя дрэвы, а мы іх прыбраць не можам. Не дазволена. Дык што – няхай гніюць? – злаваўся Пётр Ляшук.
Едзем глядзець гэты лес разам з Пятром Мікалаевічам. І сапраўды, сярод лесу ляжаць старыя паваленыя дрэвы, а яшчэ стаяць вялікія сухія сосны, якія могуць не ўцалець, калі падзьме вялікі вецер.
Пачынаю шукаць патрэбныя тэлефоны і разбірацца, чый лес, чые дровы і гэтак далей. Галоўны ляснічы Турска-Лядзецкага лясніцтва Уладзімір Скулавец адказаў, што лес не іх, а належыць КСУП «Прыгарынскі-2012». Тэлефаную яго дырэктару Алегу Германовічу і чую ў адказ:
– Так, лес гэты наш і мы самі яго прыбяром. Ужо выслалі паведамленне Харомскаму сельвыканкаму і чакаем адказу ад Столінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Калі збяром усе дакументы, вывезем усе паваленыя і спілуем аварыйныя дрэвы да 1 студзеня наступнага года. Пусцім іх на дровы і скарыстаем. У нас многа памяшканняў, якія абаграваюцца за кошт дроў. Навошта нам аддаваць іншым тое, што патрэбна самім?
Заўважаю і гурбы смецця, якія ляжаць паміж дрэў. Значыць, ёсць сярод мясцовых жыхароў і тыя, якія не прыбраць хочуць лес, а зрабіць з яго сметнік?
– А гэта нашы людзі вінаваты, – зга-джаецца Пётр Мікалаевіч, які ездзіў разам з намі. – Я вось ніколі не дазволю сабе нават паперку з-пад цукеркі выкінуць.
Гаспадара лесу мы знайшлі. А вось што тычыцца дроў, якія так хочуць набыць людзі, папрасілі даць адказ старшыню Харомскага сельвыканкама Анатоля Скрабца:
– Няхай звяртаюцца ў сельвыканкам. Мы складзём спісы і перададзім іх у лясніцтва. Адна праблема, што па дровы ў лес трэба ехаць самому гаспадару. Але ж дроў для насельніцтва ў Турска-Лядзецкім лясніцтве хапае і каштуюць яны нядорага.
Мяркую, адказ атрымаўся вычарпальны для ўсіх мужчын, якія прыйшлі да аддзялення сувязі. Жадаем вам цудоўнага новага года і добрага настрою. Ну і, каб дроў хапала ўсім.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота
аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости