НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

14 кастрычніка  — у Дзень маці, прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў і праўленняў раённых арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі фонд міру”.

Да размовы на тэму “Аб ролі сям’і ў духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення” падключыліся жанчыны з розных сфер дзейнасці раёна. Рэфрэнам усіх выказванняў гучала, што дзеці – гэта адлюстраванне дарослых. Таму і атрымліваецца, як паводзяць сябе бацькі, такімі правіламі, у сваёй большасці, кіруюцца ў жыцці і дзеці.

Да ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы прагучала і інфармацыя пра льготы для мнагадзетных сем’яў, што даюцца нашай дзяржавай. Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва дзяліліся і сваімі думкамі пра сістэму адукацыі, работу жанчын у сельскай гаспадарцы, гандлі і іншых.

У гэты святочны дзень, канешне, не лішнімі былі віншаванні з Днём маці і Пакровай Прасвятой Багародзіцы. Кранальныя словы пра самага дарагога і роднага чалавека – матулю, выказаў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Стоўба. Сяргей Аляксандравіч таксама ўручыў ордэны Маці пяці мнагадзетным мамам раёна.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

На здымку 1: мнагадзетныя маці Юлія Міжэрэвіч (р. п. Рэчыца), Святлана Яхнавец (р. п. Рэчыца), Людміла Жогліч (в. Вялікія Арлы), Кацярына Белавус (аг. Белавуша) і Наталля Сень (аг. Белавуша)

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабыўныя сустрэчы
Наши дети

Наши дети

17 января, 2026
Герои среди нас

Герои среди нас

17 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости