НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Такое меркаванне выказалі ўдзельнікі сустрэчы, дзе абмяркоўваўся праект Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
У дыялогу па асноўных палажэннях Праграмы прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Сідарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Піва і галоўны спецыяліст аддзела Галіна Шугалевіч.
У першых радках дакумента гучыць, што актуальнасць распрацоўкі Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва абумоўлена геапалітычнымі выклікамі, неабходнасцю своечасовага ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь праз кансалідацыю грамадства і народнага адзінства.
Занатавана ў Праграме і паняцце патрыятычных каштоўнасцяў. Да такіх адносяцца – малая радзіма, Радзіма, пераемнасць пакаленняў, нацыя, дзяржаўнасць і дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная сімволіка (герб, гімн, сцяг), гістарычная памяць, нацыянальна-культурная ідэнтычнасць, сацыяльная і рэлігійная талерантнасць, нацыянальная культура і паліткультурнасць.
Агучаны таксама прыярытэтныя кірункі патрыятычнага выхавання. Сярод іх – духоўна-маральныя, гісторыка-краязнаўчыя, культурна-ваенна-спартыўна-патрыятычныя, прафесійны патрыятызм і валанцёрская дзейнасць.
Большасць з нас прызвычаіліся да меркавання, што выхаваннем, у тым ліку і патрыятычным, павінны займацца ўстановы адукацыі. Так, там шмат увагі надаецца гэтаму пытанню, але ўсё ж так, як прывіваюць асноўныя жыццёвыя пастулаты ў кожнай асобнай сям’і, ніхто не зможа перайначыць. Таму асаблівы ўхіл робіцца і на маленькую дзяржаву – сям’ю.
У ходзе сустрэчы абмяркоўвалі і такі момант, як выхаванне праз інтэрнет, уплыў сусветнай павуціны.
З практыкі вядомы шмат выпадкаў, калі няўменне ці, калі так можна сказаць, адсутнасць інфармацыйнай гігіены прыводзяць да скажэння фактаў. А як вынік – распаўсюджванне фэйкаў не толькі ў падлеткавым асяродку, але і сярод дарослых – гэта таксама актуальная праблема на сёння.
Гаварылі і пра ролю ідэолагаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Канешне, у Праграме ёсць шмат прапаноў наконт асноўных форм рэалізацыі кірункаў патрыятычнага выхавання. Але, напэўна, гэта не догма. Калі ёсць слушныя думкі, варыянты, іх можна і трэба агучваць.
Мы – беларусы і павінны ганарыцца сваёй краінай. Павінны ведаць яе гісторыю, культуру, сваіх продкаў.
Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 17 января
Сестра Хатыни

Сестра Хатыни

16 января, 2026
В ожидании чуда

В ожидании чуда

16 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости