НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

В этом году самая высокая урожайность зерновых в районе зафиксирована в СУП «Рубельский» – 56,5 центнера с гектара. И это не учитывая того, что хозяйство одно из тех, которые наиболее пострадали от подтопления – в пойме Горыни, где находятся самые плодородные земли, водой были уничтожено сотни гектаров.
– Всего уборочных площадей в этом году в хозяйстве было 707 гектаров, – рассказал «НП» владелец СУП «Рубельский» фермер Алексей КОПЕЦ. – Это первая уборочная кампания для меня лично в этом хозяйстве. И я, в принципе, доволен, как она прошла. Несмотря на трудные погодные условия и подтопление, сработали хорошо. Намолотили почти четыре тысячи тонн зерна. В следующем году будем увеличивать посевные площади и повышать урожайность, насколько это возможно. Опять же сеять в пойме реки – большой риск. Но если угадаешь, то природа одарит тебя хорошим урожаем.
Всего в уборке были задействованы шесть комбайнов и шесть автомобилей на отвозке зерна. Хочу поблагодарить всех за работу, а особенно тех, кто сеял и обрабатывал. Я считаю, что мы незаслуженно порой обходим тех, кто сеял. Отдаём все лавры тем, кто убирал. Поэтому мы решили, что от СУП «Рубельский» будут награждены и поощрены комбайнеры, водители, операторы сушильных установок, а от фермерского хозяйства «ОпытКАА» – те, кто сеял и обрабатывал. Это будет правильно.
Чтобы получить высокий урожай, нужно качественно посеять и провести обработку. На посевной в хозяйстве были задействованы две сеялки. Одной из них управлял механизатор Николай Давидчук, который посеял более 1000 гектаров, а это более 80 процентов посевных площадей. В следующую посевную кампанию Николай планирует посеять ещё больше, так как потребности хозяйства в кормах постоянно растут.
Лучшего показателя в уборке зерновых в хозяйстве достигли опытные комбайнеры Владимир Маманович и Степан Желенговский, которые в составе экипажа трудятся уже десять сезонов на отечественном комбайне «Палессе-1218». В этом году намолотили более 800 тонн зерна.
– Если бы не пропали посевы, то легко намолотили бы более тысячи тонн, – говорит Владимир Маманович. – Тысяча тонн для нас – это рабочий показатель. Думаю, что в следующем году паводок нас не коснётся и в хозяйстве, и у нас будут показатели лучше.
Александр НИКИФОРЕНКО

***

IMG_0680
Экіпаж Уладзіміра Шуканава і Дзмітрыя Багаткі
IMG_0645
Павел Макіявец
IMG_0652
Аляксей Курган

СВК “Фядорскі” штогод з’яўляецца лідарам на ўборцы.
Сёлета ўбрана 3153 га плошчы, намалочана 13362 тоны, ура-джайнасць склала 42,4 цэнтнера з гектара. Ураджай значна лепшы ў параўнанні з мінулым годам, калі намалот быў крыху больш за 8 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці 29,7 цэнтнера з гектара. Сёлета 10 экіпажаў задзейнічаны на ўборцы ў “Фядорскім”.
Экіпаж Уладзіміра Шуканава і Дзмітрыя Багаткі намалаціў больш за 1,5 тысячы тон на камбайне “Лексіён-670”. Сёлета яны сталі лідарамі сярод сваіх калег у СВК. Занесены на раённую Дошку гонару.
Камбайн “Лексіён-670”, які на час уборачнай кампаніі стаў для працаўнікоў, можна сказаць, другім домам, набылі ў гэтым годзе. Уладзімір Шуканаў больш за дзесяць гадоў задзейнічаны на ўборцы збажыны, раней працаваў на “Джон-Дзіры”. А зараз перасеў за руль новай сельгастэхнікі. Яго памочнік – Дзмітрый Багатка. На жніве таксама задзейнічаны першы год. На МАЗе-551605 спраўна перавёз ураджай. Адметнае старанне і жаданне ўбраць ураджай хутка і без прамаруджвання – усё гэта ўласціва лепшым камбайнерам.
З хлебаробамі мы сустрэліся на трэцім вытворчым участку недалёка ад Аўсямірава. Плошча гаспадаркі даволі вялікая – больш за 10 тысяч гектараў. Працаўнікі акурат заканчвалі ўбіраць тут поле.
Галоўны аграном Уладзіслаў Дранец працуе ў гаспадарцы нядаўна – з лютага мінулага года. Нарадзіўся ў Давыд-Гарадку. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Па размеркаванні прыбыў у адну з самых моцных гаспадарак Століншчыны аграномам-аграхімікам. У красавіку назначаны галоўным аграномам вытворчага кааператыва. Калі пачаў працаваць у Фядорах, спецыялісту далі інтэрнат.
– Добры вынік на ўборцы пачынаецца намнога раней – з восені, калі закладваюцца пасевы, – кажа Уладзіслаў Дранец. – Важнае значэнне мае якасць глебы, унясенне ўгнаенняў, хімічная апрацоўка пасеваў. Фактар, які нельга не ўлічваць, – надвор’е. Часта ад яго многае залежыць. Шчодрая ніва, працавітасць, зла-джанасць у рабоце дазваляюць дасягнуць добрых вынікаў камбайнерам і вадзіцелям. Як у зямлю, так і ў тэхніку ўкладваецца многа сіл і сродкаў. Выдатна сябе зарэкамендавала пшаніца. На асобных палях ўраджайнасць дасягала 70 цэнтнераў з гектара.
Сваім меркаваннем дзеляцца і маладыя вадзіцелі Павел Макіявец і Аляксей Курган: “За дзень робім у сярэднім па шэсць-сем рэйсаў. Пры добрым надвор’і магчыма і больш. Але бывала ўсяго некалькі рэйсаў, бо не на жарт разыходзіўся дождж. Умовы працы добрыя, чаго й хаваць. Падабаюцца і абеды. Добры работнік працуе ўдвая лепш, калі смачна накормлены (усміхаюцца)”.
У час уборкі работа ў гаспадарцы пачынаецца, калі яшчэ і дзень не займаўся, а заканчваецца позна вечарам.
З першымі промнямі сонца камбайнеры на працы: да таго як выйсці ў поле, “рабочага каня” патрэбна абдуць, падрамантаваць, – і за справу. Вяртаюцца з палёў, калі пачало змяркацца. Але гэты факт не засмучае працаўнікоў вёскі, ніхто не скардзіцца. Ставяцца да сітуацыі з разуменнем, бо ведаюць: час губляць нельга. Хлеб надта дарагі.
Практыка паказвае, што найлепшы вынік атрымліваецца, калі ўсё прадумана і падрыхтавана зараней. Але расслабляцца працаўнікам вёскі няма калі – ідзе актыўная падрыхтоўка да асенняй сяўбы.
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

***

МАМАЙКА
Міхаіл Мамайка працуе на зернеачышчальнай лініі, якіх у раёне больш няма
ГУШЧА1
Васіль Зелянкевіч і Іван Гушча
ЛЕВКАВЕЦ
Фёдар Леўкавец – аператар КЗС

ААТ “Палеская ніва” з’яўляецца другім у раёне па колькасці сельскагаспадарчых угоддзяў пасля СВК “Фядорскі”.
Тут убралі 1959 гектараў і намалацілі 7749 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць – 39,6 пры мінулагодняй 37,4 цэнтнера з гектара. Як расказаў дырэктар гаспадаркі Аляксей Бародзіч, у цэлым у гэтым годзе ўборка прайшла добра.
– Нашы палі знаходзяцца каля васьмі населенных пунктаў: Рамель, Мачуль, Аздамічы, Цераблічы, Велямічы, Старына, Турское і Альпень. Безумоўна, усюды зямля розная па сваіх характарыстыках. У адным месцы больш прыгодная для вырошчвання пшаніцы, а ў другім – для жыта. На кожным з трох вытворчых участкаў ёсць аграном, які і вырашае, што дзе сеяць. Пашанцавала, што нас не кранула сёлетняя паводка і ўсе палі былі прыбраны. На іх працавала 15 экіпажаў. Самым лепшым, як і ў мінулым годзе, стаў тандэм Мікалая Аблавушкі і Антона Дораха. Але я не хачу вызначаць толькі іх, паколькі ўсе камбайнеры, як і вадзіцелі, заслугоўваюць слоў удзячнасці. Увогуле, усе нашы работнікі – малайцы.
Цікавы той факт, што на тэрыторыі гэтай сельскай гаспадаркі людзі на выдзеленых сотках таксама сеюць збожжавыя культуры: як азімыя, так і яравыя. І сапраўды, на адным з палёў паміж Велямічамі і Старыной заўважаем камбайны. Механізатары Іван Гушча і Васіль Зелянкевіч убіраюць авёс. Ра-зам працуюць ужо 15-ты сезон. Аказваецца, такая практыка тут існуе даўно. Дзіўна глядзець, як авёс ці жыта “суседнічае” з капустай, бульбай, морквай. Людзі, якія трымаюць сваю гаспадарку, лічаць больш выгадным пасеяць збожжавую культуру, чым потым яе набываць.
Многа жыхароў сеюць збожжа і на сваіх участках каля дома, пра што сведчыць збожжа, якое сушыцца на асфальце адразу каля агарода.
Насенне жыхарам выпісваецца элітнае, паколькі ААТ “Палеская ніва” з’яўляецца адным у нашым раёне, якое вырошчвае элітнае насенне для продажу. Таксама гаспадарка цалкам забяспечвае такім насеннем Брэсцкую і Гомельскую вобласці. Вядома, што апрацоўка збожжа на насенне больш далікатная, таму тут некалькі гадоў назад устанавілі сучасную зернеачышчальную лінію. Яе аператар Міхаіл Мамайка праводзіць невялікую экскурсію і паказвае, чым адрозніваецца элітнае насенне ад таго, што ідзе на фураж.
Усталяваны тут і сучасны зернесушыльны комплекс, на якім сушыцца ўвесь ураджай. Яго аператары – Фёдар Леўкавец і Аляксандр Акуліч – расказваюць, што пры добрым надвор’і праз яго за дзень праходзіць 80-100 тон збожжа.
Нягледзячы на тое, што ўборка закончылася, у гаспадарцы спраў хапае. Зараз ідзе падрыхтоўка да юбілейнага V коннага фестывалю “Палеская ніва-2019”, які мае статус рэспубліканскага і адбудзецца ў наступныя выхадныя.

***

АВМ
Іван Знавец і Пётр Карняйчук – лепшы экіпаж ААТ «Палессе-АВМ»
КЗС
Васіль Леўкавец і Васіль Карпцоў другі год працуюць на КЗС
ТАРГОНЯ
Адам Таргоня – не толькі самы лепшы, але і самы вопытны вадзіцель ААТ «Палессе-АВМ»

У ААТ “Палессе-АВМ” ужо адгулі камбайны на палях. Гаспадарка падлічыла свой ураджай. Ён склаў 3390 тон пры сярэдняй ураджайнасці 49,3 цэнтнера з гектара.
У мінулым годзе гэты паказчык быў 48,3. Асабліва парадавала жыта, якога ўрадзіла па 66,5 цэнтнера з гектара, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у раёне.
Нядрэнны ўраджай аўса, якога са ста гектараў намалацілі 58 тон, а таксама пшаніцы – 2571 тона з 483 гектараў. У ААТ “Палессе-АВМ” самая лепшая ўраджайнасць трыцікале – 52,8 цэнтнера з гектара пры сярэдняй 36,6. Таксама гаспадарка адна з сямі ў раёне вырошчвае піваварны ячмень, якога было пасеяна 110 гектараў і ўбрана 440 тон.
Лепшым ужо трэці год запар стаў экіпаж Пятра Карнейчука і Івана Знаўца, якія ўбралі 179 гектараў і намалацілі 904 тоны збожжа. Работнікі яны вопытныя, таму ўжо неаднаразова трапляюць на старонкі газеты. Акрамя іх убіралі хлеб з палёў экіпажы Браніслава Мішкова і Генадзя Знаўца, Уладзіміра Шумскага і Івана Дарошкі, Вячаслава Леські і Васіля Марыніча.
Першае месца па адвозцы збожжа заняў самы вопытны вадзіцель у гаспадарцы Адам Таргоня, які працуе ўжо 35 гадоў. Рабіўшы за дзень па 8-10 рэйсаў, ён перавёз на сваім МАЗе 880 тон збожжа. Таксама былі задзейнічаны на адвозцы вадзіцелі Ігар Будзько, Уладзімір Васюхневіч, Сяргей Клімовіч і Сяргей Дарошка.
Нельга забываць і пра работу аператараў КЗС, якіх тут трое – Васіль Карпцоў, Васіль Леўкавец і Эдуард Пархомаў, якія працуюць другі сезон. Сам зернесушыльны комплекс усталяваны ў ААТ “Палессе-АВМ” 12 гадоў таму і зараз можа сушыць 40 тон збожжа.
Як расказаў галоўны аграном Аляксей Васюхневіч, нягледзячы на тое, што ўборка закончылася, адпачываць пакуль няма часу. Поўным ходам звозіцца салома, а таксама ідзе падрыхтоўка глебы для сяўбы азімага рапсу.

***

Анатоль Тарчыла
Аператар зернесушыльных комплексаў ААТ “Кароцічы” Анатоль Тарчыла

У ААТ “Кароцічы” аператар зернесушыльных комплексаў Анатоль Тарчыла працуе больш за 20 гадоў. Усё збожжа, звезенае з палёў, праходзіць перад яго вачыма.
Самі комплексы ўжо даволі паважанага ўзросту: аднаму 39, другому 40 гадоў. Але, дзякуючы добраму догляду, яны працуюць не горш за новыя. Зараз на іх сушыцца 10 тон збожжа.
Анатолю Фёдаравічу трэба глядзець, каб збожжа не затрымлівалася ў бункеры. Таму яго трэба своечасова размяркоўваць, што ён робіць з дапамогай спецыяльнай драўлянай лапаты. Потым машыны забіраюць сухое збожжа і вязуць на склад. А вось насенне сушыцца на сучаснай мабільнай сушылцы італьянскай вытворчасці MECMAR, якую гаспадарка набыла некалькі гадоў таму.
Увогуле, як расказвае аператар, у гэтым годзе давялося крыху панервавацца з-за дажджоў, на якія быў шчодры ліпень. Паколькі сушка збожжа неабходная ў выпадку яго значнай вільготнасці ў перыяд уборачных работ і для абароны ад насякомых-шкоднікаў, то працавалі зернесушыльныя комплексы на поўную моц.
У першую чаргу сушцы падвяргалася самае вільготнае збожжа.
У выпадку з пшанічным зернем першымі сушыліся самыя каштоўныя гатункі, затым – цвёрдыя.
Трэба нагадаць, што ААТ “Кароцічы” адным з першых дажала апошні каласок.
Сёлета ўраджай склаў 2100 тон, што на 150 тон больш, чым у мінулым годзе.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости