НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Педагогі  Столінскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага  навучання і рэабілітацыі вырашылі дапамагчы медыкам.

Дырэктар цэнтра Іна Шаламіцкая расказала «НП», што ва ўстанове прынялі рашэнне не бавіць дарма час ў перыяд дадатковых канікул, а прынесці карысць іншым.

  • Мы заўжды ўдзячны тым добрасардэчным людзям, якія адклікаюцца на нашы просьбы і ахвяруюць грашовыя сродкі, аказваюць дапамогу, не проходзяць міма тых, каму патрэбна ўвага і пасільны ўдзел, — адзначае Іна Аляксееўна. –   Вось і  вырашылі не сядзець  склаўшы рукі  ў той час, калі нашы медыкі знаходзяцца, можна сказаць,  на перадавой. Усе разумеюць, што зараз у іх вельмі складаны перыяд. Лічым сваім грамадзянскім абавязкам ім дапамагчы ў такі складаны момант. Маскі ім зараз вельмі патрэбны, таму  спадзяёмся, што наша работа, арганізаваная ў рамках акцыі «Дзякуй медыкам», прыйдзецца якраз да месца.

На базе карэкцыйна-развіваючых класаў педагогі заняты пашывам медыцынскіх масак, якія  будуць перададзены медыцынскім работнікам нашага раёна. Мы ўдзячны людзям, якія ўзялі на сябе адказнасць за наша жыццё і здароўе. А яшчэ пэўная іх колькасць будзе перададзена ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Столінскага раёна.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости