НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

… у Вольгі Знавец з аграгарадка Вялікае Малешава, да якой я завітала ў адзін з цёплых асенніх дзянькоў.
Жоўтыя хрызантэмы растуць на клумбе і ў вялікіх вазонах. Здаецца, быццам сонейка аблюбавала дом Вольгі. Прыгажосць стварыла гаспадыня і вакол свайго дома. У садзе растуць яблыні, грушы, слівы і іншая садавіна, стаяць арэлі, у якіх можна адпачыць пасля працоўнага дня. Вельмі многа каннаў, якія ўзвышаюцца каля гаража.
Вольга прызнаецца, што адпачывае душой, калі працуе на сваім участку. Дом пабудавалі 10 гадоў таму, калі прыехалі з Амерыкі. У чужой краіне яны пражылі 14 гадоў, але захацелі вярнуцца на сваю малую радзіму. Сумавалі па вёсцы, дзе нарадзіліся. Нездарма ёсць прыказка такая: на радзіме сонца свеціць бясконца.
Разам з мужам Мікалаем трымаюць гаспадарку, вырошчваюць і прадаюць агародніну і садавіну. У старэйшага сына Уладзіміра ўжо нарадзілася дачушка Ліза – пакуль адзіная ўнучка Вольгі. Дачцэ Ангеліне 22 гады. Працуе бухгалтарам у бацькоўскай фірме. На год малодшы Дзяніс – на заробках у Амерыцы. А самай малодшай дачцэ Крысціне – 19 гадоў.

– Вельмі хутка выраслі дзеці, – кажа Вольга. – Здаецца, толькі што ў першы клас пайшлі. Час вельмі хутка ляціць. Таму моманты, калі ўсе збіраюцца дома, – самыя радасныя. Як любая маці, хачу, каб дзеці знайшлі сябе і сталі шчаслівымі. З любоўю і пяшчотай успамінаю сваю матулю, якой, на жаль, ужо даўно няма з намі побач. Маці нарадзіла і выхавала 12 дзяцей. І словам, і справай дапамагала ўсім. Мы вельмі дружная сям’я. Дарэчы, мае сёстры Таццяна і Любоў – мае ж суседкі. Выходжу я паліваць кветкі – і яны выхо-дзяць. Ды і адпачываем мы разам. У нас каронныя стравы – шашлыкі і плоў, якія гатуе мой муж. А я адказваю за салодкія стравы.
– Гэта вельмі важна, калі родныя побач. Сямейную сувязь губляць ні ў якім разе нельга, – упэўнена Вольга.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота
аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября

Оставить комментарий

Похожие новости