НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Традыцыйна вясною з удзелам кіраўніцтва раёна ў райцэнтры праходзіць своеасаблівая інспекцыя галоўных вуліц горада. Начальнікі, дырэктары, старшыні арганізацый і ўстаноў, прыватныя прадпрымальнікі абмяркоўваюць моманты не толькі па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях, па высадцы кветак і ўсталяванні малых архітэктурных форм, але і гаворка ідзе пра выгляд фасадаў будынкаў, тратуараў, агароджы, неабходнасці выдалення небяспечных дрэў і гэтак далей.
Не стаў выключэннем і гэты год. За апошнія два тыдні крок за крокам абышлі вуліцы Церашковай, Дзяржынскага і Савецкую. І калі, на першы погляд, здавалася б, што асаблівых нараканняў няма, то пры больш кропкавым аглядзе было занатавана шмат момантаў, якія, мякка кажучы, трэба папраўляць.
У ходзе чарговага абходу да кіраўніцтва раёна звярнуліся жыхары вуліцы Усходняй. Іх просьбы цалкам лагічныя. Адсутнасць тратуараў, выбоіны і ямы, нязручнасці як для пешаходаў, сярод якіх, дарэчы, пераважная колькасць лю-дзей, што ідуць у паліклініку, нязручнасці і для вадзіцеляў, нязручнасці і для жыхароў.
Праблема з прывядзеннем у належны выгляд гэтай вуліцы, а таксама будаўніцтва большай па плошчы стаянкі для аўтатранспарту мясцовай
уладзе вядома. Больш таго, зроблена ўжо і праектная дакументацыя з неабходнай экспертызай. Аб’ект уключаны ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2021 – 2025 гады. Аднак фінансаванне на гэты год не пацверджана.
Уладай прымаюцца ўсе магчымыя захады, каб усё ж такі сродкі на будаўніцтва вуліцы Усходняй былі выдаткаваны. А на цяперашні час дадзены ўказанні Столінскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы выканаць работы па падтрыманні вуліцы ў такіх умовах, каб людзі маглі бяспечна прайсці і да ўстановы аховы здароўя, і да сваіх дамоў.
Фінальнай кропкай у абмеркаванні пытання добраўпарадкавання райцэнтра і тэрыторыі раёна наогул быў агульны сход прадстаўнікоў усіх сфер дзейнасці. Адно з цэнтральных пытанняў – правядзенне 16 красавіка рэспубліканскага суботніка. Адназначна было прынята рашэнне прыняць самы актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Сродкі будуць накіраваны на фінансаванне капітальнага рамонту дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
Як заўважыў старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, ніхто да нас не прыедзе, каб наводзіць парадак і ствараць належныя ўмовы для жыцця. Толькі мы самі, разам павінны рабіць нашу малую Радзіму прыгажэйшай і больш утульнай!
Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости