НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

19 лютага ў Столінскім дзяржаўным аграрным каледжы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Ён быў абвешчаны ў лістападзе 1999 года. У календары ён з’явіўся ў 2000 годзе. Дата для штогадовага святкавання была выбрана невыпадкова.


Выбар звязаны з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў 1952 годзе ў г. Дака (зараз – Бангладэш). Тады студэнты выйшлі на мірную дэманстрацыю, патрабуючы прызнаць іх родную мову дзяржаўнай, але былі жорстка расстраляны. Памяць аб гэтых падзеях стала сімвалам барацьбы за моўную і культурную разнастайнасць ва ўсім свеце.


Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Марына Бакшук пачала сустрэчу з верша пра родную мову. Навучэнцам прапанавалі адгадаць загадкі на зададзеную тэму, а таксама перакласці словы з беларускай на рускую мовы за пэўны час.


Хлопцам і дзяўчатам расказалі, чым адрозніваецца беларуская мова ад іншых, падкрэсліўшы, што самае прыкметнае адрозненне ад рускай літаратурнай мовы – гэта вымаўленне. У ёй ёсць літары, якія ў іншых адсутнічаюць – гэта знакамітая «Ў». Дарэчы, у г. Полацку нават ёсць памятнік гэтай літары.


Як трапна заўваўжыла напрыканцы мерапрыемства Марына Уладзіміраўна, знікне мова – знікне народ. Таму задача кожнага беларуса – шанаваць і берагчы родную мову, выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці.


На другім паверсе каледжа навучэнцы змаглі азнаёміцца з тэматычнай выставай «Размаўляй па-беларуску», дзе была прадстаўлена родная літаратура, пераклад звыклых слоў на беларускую мову.

Оставить комментарий

Похожие новости