НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Дар’я Кажадуб – навучэнка 7 «Б» класа Сямігосціцкай СШ – нездарма сфатаграфавана ў спартыўнай зале.

Яна ўжо другі год з’яўляецца ўдзельнікам каманды па баскетболу і прымае ўдзел ва ўсіх спаборніцтвах. Хутка стартуюць занальныя этапы, таму зараз Даша трэніруецца.
Спартыўныя здольнасці дзяўчынкі праяўляюцца і ў іншых відах спорта. У мінулым годзе яна заняла другое месца ў раённай спартакіядзе па лёгкай атлетыцы ў скачках у вышыню з вынікам 120 сантыметраў. А ў гэтым – стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 60 метраў з вынікам 8.76 секунды!
Актыўнасць і жвавасць Дар’і дапамагае і ў школьным жыцці. Яна хутка рэагуе на даручэнні, мэтанакіраваная і адказная. Выдатна робіць рэпартажы для школьнай газеты і старонкі ў Інстаграме. Яшчэ захапляецца фотоздымкамі. А ў будучыні марыць стаць настаўнікам пачатковых класаў, што не выпадкова, бо расце ў мнагадзетнай сям’і, у якой чацвёра дзяцей.

Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 22 февраля

Гороскоп на 22 февраля

20 февраля, 2026
Гороскоп на 21 февраля

Гороскоп на 21 февраля

20 февраля, 2026
Дом, где живут куклы

Дом, где живут куклы

20 февраля, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости