Па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы».
Арганізатары акцыі ставяць за мэту праяву клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, максімальнае ўцягванне школьнікаў і студэнтаў у пытанні аказання ім дапамогі і падтрымкі, развіццё міжпакаленчага фармату «Ад моладзі – пажылым людзям».
Для маладых людзей гэта новы вопыт, які дасць магчымасць праявіць свае лепшыя душэўныя якасці, а камусьці – вызначыцца з будучай прафесіяй.
У акцыі ўжо актыўна прынялі ўдзел навучэнцы Глінкаўскай СШ, Церабяжоўскай СШ, СШ № 2 г. Століна, Харомскай СШ, Альшанскай СШ № 1, СШ № 2 г. Давыд-Гарадка, Беражноўскай СШ, а таксама члены РК ГА «БРСМ» і Маладзёжнага парламента пры Столінскім раённым Савеце дэпутатаў.
Акцыя арганізавана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам адукацыі сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
Цяпер у краіне больш за 120 тысяч адзінокіх пажылых грамадзян, якія асабліва востра адчуваюць патрэбнасць зносін і ўвагі ў навагоднія святы. Пры гэтым яшчэ каля 20 тысяч пажылых пражываюць у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання, а для 100 тысяч чалавек арганізаваны дзённы догляд і забаўляльная дзейнасць тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Асноўнымі мерапрыемствамі з трэцяга па 14 студзеня стануць віншаванні пажылых лю-дзей ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, а таксама ў ходзе наведванняў дома.
Адбудуцца сустрэчы старэйшага і маладога пакаленняў у фармаце чаявання, круглых сталоў.
Асаблівая ўвага – доўгажыхарам, якія ў перыяд акцыі адзначаць свой юбілей. Далучыцца да гэтай добрай ініцыятывы зможа любы жадаючы.
Надзея ГРЭЧКА
Фота аўтара