НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Пятнаццатага кастрычніка ў аддзеле ЗАГс г. Століна зарадзілася новая сям’я. Вузамі шлюбу злучыліся Віталь Несцяровіч і Кацярына Дульская. Маладая пара жыве ў​

г. Мінску, ён – статны міліцыянер, яна – прыгажуня медсястра.

Па супадзенні мінулы тыдзень быў прысвечаны Дню маці, таму павіншаваць маладых прыйшлі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ​ Любоў Дземідовіч і шматдзетная маці Валянціна Вабішчэвіч.

Валянціна Вабішчэвіч з в. Вікаравічы 11 гадоў замужам. Разам з мужам выхоўваюць пецярых дзяцей ад 2 да 10 гадоў. Нядаўна яна была ўзнагароджана ордэнам Маці. Валянціна, якая ўжо ведае радасці і цяжар сямейнага шчасця, падзялілася сваім вопытам і расказала, як выдатна быть матуляй. А потым уручыла падарунак маладой сям’і і ў вершах нагадала ім пра тое, як важна любіць і шанаваць сваіх маці.

Жадаем шчасця маладой сям’і і спа-дзяемся, што калі-небудзь нявеста таксама стане шматдзетнай мамай.

Надзея ГРЭЧКА

Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября

Оставить комментарий

Похожие новости