НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
3.9/5 - (11 голосов)

У жыцці кожнага з нас няма бліжэй чалавека, чым любімая мама. Менавіта яна падарыла нам жыццё, менавіта яна падтрымлівае і заўсёды знаходзіцца побач у цяжкую хвіліну.
Маці падобныя да анёлаў-ахоўнікаў, якія засцерагаюць нас ад усіх няшчасцяў. Нездарма столькі цудоўных песень, вершаў і апавяданняў прысвечаны Матулі.
Дзень маці – гэта свята, да якога ніхто не можа быць абыякавым. І важны ён не таму, што гэта проста прыгожая дата, прымеркаваная да царкоўнага свята, а цудоўная магчымасць надаць увагу сваім маці, бабулям… Сагрэць іх сваім цяплом, у якім яны так маюць патрэбу.
Вельмі прыемна на душы, што ў нашай краіне гэтаму святу надзяляецца шмат увагі з боку Прэзідэнта і дзяржавы. Прыемна, што матчына праца шануецца і ўсхваляецца, а для жанчыны-мамы – гэта вельмі важна.
Мае дзве гераіні, пра якіх хачу расказаць чытачам, вельмі клапатлівыя і любячыя мамы, нягледзячы на тое, што працуюць і актыўна ўдзельнічаюць у жыцці раёна.

Іх жыццёвы шлях, як і любых мам, ніколі не быў лёгкім: гады ў шлюбе прайшлі ў сумеснай рабоце і клопатах аб дзецях, будаўніцтве і добраўпарадкаванні дамоў і прысядзібных участкаў, тым не менш мае гераіні па-ранейшаму маладыя, прыгожыя і актыўныя.

Ганна Беразоўская – педагог-псіхолаг Альгомельскай сярэдняй школы. Стаж работы ў сістэме адукацыі – 16 гадоў. Чатыры гады з’яўляецца старшынёй прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі.
Ганна і Аляксандр Беразоўскія з в. Альгомель разам 19 гадоў. Выхоўваюць чацвярых дзяцей – Крысціну, Станіслава, Ксенію і Кацярыну. Сям’я вельмі дружная, дзе кожны можа даверыцца адзін аднаму.
– 14 кастрычніка ў мяне падвойнае свята, – кажа Ганна Мікалаеўна. – У гэты цудоўны дзень я калісьці стала мамай: на свет з’явілася мая дачушка Ксенія, таму ўдваіх прымаем віншаванні і падарункі ад родных і блізкіх.
– Безумоўна, кожнай жанчыне прыемна атрымліваць на свой адрас добрыя пажаданні, а калі гэта робяць блізкія – удвайне прыемней, – кажа Ганна Беразоўская. – На жаль, гэта мы робім зусім не часта, як хацелася б, а ім часам так не хапае нашай увагі, клопату, цёплых слоў – падзякі за іх працу, любоў і перажыванні.

Вольга Паўловіч з
в. Аздамічы з мужам Іванам выхоўваюць чацвярых дзяцей – Ігара, Дзмітрыя, Таццяну і Лізавету. У шлюбе яны 20 гадоў. Сям’я вельмі дружная. Разам адпачываюць, разам працуюць.
Вольга Паўловіч працуе настаўнікам у Церабліцкай сярэдняй школе больш за 15 гадоў. Год з’яўляецца старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі.
– Для мяне і маёй сям’і Дзень Маці – гэта заўсёды свята, – з усмешкай кажа Вольга Уладзіміраўна. – 13 кастрычніка – дзень майго нараджэння, таму атрымліваю віншаванні два дні. Дзеці і муж адорваюць мяне падарункамі, гавораць шмат цёплых слоў. Мы, у сваю чаргу, віншуем усіх сваіх родных з такім цудоўным святам.
Вольга Паўловіч шчаслівая двойчы, бо яна з’яўляецца другой мамай для сваіх семярых вучняў. Да Дня маці яна з дзецьмі заўсёды рыхтуецца старанна: робяць прыгожыя паштоўкі сваімі рукамі, ладзяць канцэрт для мам і бабуль.
– Кожны год мы імкнёмся правесці гэты дзень асабліва. Мая роля, як настаўніка, данесці да дзяцей, што мама – самы родны чалавек на зямлі. Добрыя і ласкавыя словы ў яе адрас павінны гучаць заўсёды, а ў Дзень маці неабходна нагадаць ёй, якая яна чароўная жанчына.
Вольга
СЕГЕН
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости