Наша Беларусь, як вядома, паўней многіх іншых постсавецкіх краін захавала і нават прымножыла ўсё тое лепшае, што дасталася нам ад продкаў – ад вялікай краіны СССР. Гэта датычыцца і нашай арміі: закладзеныя яшчэ ў савецкі час ваенныя традыцыі мужнасці і адвагі, гераізму і самаахвярнасці, адданасці Айчыне, непарушнага баявога братэрства па гэты дзень вызначаюць аблічча сучаснай беларускай арміі.
Чаму сучасныя маладыя людзі ўсё часцей звязваюць сваё жыццё з ваеннай службай у войску і па кантракце? Наша армія мяняецца – і мяняецца нават хутчэй, чым гэта заўважаюць у грамадстве. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны мы пагутарылі з начальнікам групы прызыву на ваенную службу Столінскага раённага ваеннага камісарыята капітанам Уладзіславам Крывапустам, які па выніках мінулага года быў удастоены звання «Малады чалавек года-2025» у галіне сілавых структур.
ая нацыя, разумеем каштоўнасць мірнага неба над галавой. Сёння зноў ва ўсе слаі грамадства вяртаюцца словы, якія заўсёды казалі нашы бабулі: «Каб толькі не было вайны». Калі хочаце, іх можна назваць адной з ідэалагічных і нават светапоглядных асноў нашага грамадства, – кажа Уладзіслаў Крывапуст. – Дыялектыка такая, што для абароны міру ў сваім доме ты абавязаны мець моцную армію. У сучасных умовах, калі напружанасць вакол Беларусі не спадае, а правакацыі з боку асобных суседзяў працягваюцца, роля і значэнне нашай арміі будуць толькі расці.
Уладзіслаў нарадзіўся і вырас у г. Століне. У 2016 годзе скончыў мясцовую СШ № 2. На той момант яна яшчэ не звалася ў гонар разведчыка Сцяпана Каплуна. Але нешта новае ў тыя гады адбылося – пачалі фарміравацца прававыя класы, дзе ўхіл надаваўся грамадазнаўству.
– Што дала мне вучоба ў прававым класе? Па-першае – прывучыла да дысцыпліны, – гаворыць афіцэр. – Па-другое, прызвычаіўся да нашэння спецыяльнай формы адзення з пагонамі. Па-трэцяе – пачуццё работы ў камандзе.
Падчас вучобы ў школе Уладзіслаў займаўся каратэ ў трэнера Станіслава Захарэвіча, атрымаў карычневы пояс. Такія ўменні потым вельмі дапамаглі юнаку і падчас вучобы ва ўніверсітэце, і падчас службы ў 120-й механізаванай брыгадзе.
– Уладзіслаў, як ты патлумачыш свой выбар? Чаму менавіта армія?
– У старэйшых класах я цвёрда вырашыў стаць ваенным, рыхтаваўся да гэтага. Пасля шэрагу выпрабаванняў я паступіў на ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ па спецыяльнасці «Эксплуатацыя і рамонт шматмэтавых гусенічных і колавых машын».
– Раскажы крыху аб вучобе.
– Падчас вучобы курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні – атрымліваюць адзенне, абутак, камфортны інтэрнат, трохразовае харчаванне і нядрэнную матэрыяльную падтрымку. Дзесяць гадоў таму я атрымліваў недзе каля 500-600 рублёў штомесяц, а цяпер курсанты атрымліваюць яшчэ больш. Мы маглі безкаштоўна ездзіць у гарадскім транспарце і наведваць розныя дзяржаўныя музеі.
– Куды трапіў пасля вучобы?
– У 120-ю механізаваную брыгаду на пасаду намесніка камандзіра роты па ўзбраенні. Было цяжка ў першы час. Але я вельмі хутка асвоіўся. Магчыма, мне дапамог практычны вопыт, набыты пры атрыманні тэхнічнай адукацыі. З дзяцінства марыў працаваць з тэхнікай. Вядома, ваенная тэхніка, тым больш авіяцыйная, моцна адрозніваецца ад грамадзянскай. Але тэхніка – гэта толькі тэхніка. Побач былі больш вопытныя таварышы, якія заўсёды гатовыя дапамагчы. З пяці гадоў, праведзеных у брыгадзе, амаль чатыры гады я ў прамым сэнсе жыў на палігоне. Даводзілася начаваць у танку. Але ў асноўным мы жылі ў армейскіх палатках.
– Як атрымалася, што ты перайшоў на службу ў ваенны камісарыят?
– Сумленна адслужыў свае першыя пяць гадоў у брыга-дзе, атрымаў званне капітана. На той момант паспеў стварыць сям’ю, і ў нас з Вольгай нарадзіўся сын. Атрымалася так, што было месца ў ваенным камісарыяце. Тым больш, што гэта дома. Параіліся з жонкай і вырашылі ехаць на малую радзіму. І вось ужо амаль год мы тут, на Палессі.
– З ганка камісарыята пачынаецца армія. Па абавязку службы цяпер ты часта сустракаешся з маладымі людзьмі, якім трэба будзе ў хуткім часе служыць у войску. Ці адрозніваецца цяперашняе пакаленне прызыўнікоў ад тваіх аднагодкаў у такім жа ўзросце?
– Што тычыцца маральных якасцяў, то, думаю, хлопцы асабліва не змяніліся. Так, даброты цывілізацыі пэўным чынам адбіваюцца на іх ладзе жыцця, але ж і армія мяняецца. Цяпер умовы значна адрозніваюцца ад тых, якія былі, напрыклад, нават 10 гадоў таму. Служыць стала цікавей і прасцей.
– Ці ахвотна ідуць служыць у армію?
– Заўсёды былі тыя, хто хоча служыць і хто не вельмі хоча гэтага. Але з упэўненасцю магу сказаць, што абсалютная большасць сучасных маладых людзей прызыўнога ўзросту станоўча ставяцца да вайсковай службы.
– Наколькі запатрабаваная ваенная прафесія сярод сучаснай моладзі?
– Заявы ад тых, хто хоча стаць прафесійным вайскоўцам, паступаюць штогод. На сёння такіх жадаючых больш за дзесяць.
– Ці сустракаюцца сярод тых, хто хоча звязаць сваё жыццё з ваеннай службай, дзяўчаты? Як асабіста вы ставіцеся да жанчын у пагонах?
– Даволі рэдка, але паступаюць заявы і ад выпускніц. У цэлым лічу, што жанчыны-вайскоўцы – гэта нармальна. Тым больш, як паказвае практыка, жанчыны па прафесійных якасцях не саступаюць сваім калегам-мужчынам і здольныя вырашаць усе пастаўленыя перад імі задачы.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Начальнік групы прызыву на ваенную службу Столінскага раённага ваеннага камісарыята
капітан Уладзіслаў Крывапуст – «Малады чалавек года-2025» у галіне сілавых структур
