НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У суботу, 13 ліпеня, у храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг. Плотніца з удзелам епіскапа Пінскага і Лунінецкага Георгія прайшла Архіерэйская служба з нагоды заканчэння будаўніча-рамонтных работ цэнтральнай часткі царквы.


Сустракалі вялікага госця хлебам-соллю наведвальнікі мясцовай нядзельнай школы, а таксама шматлікія прыхаджане, якія спецыяльна прыехалі не толькі з Плотніцы, але і іншых населеных пунктаў.
У завяршэнні Богаслужэння епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій узнагародзіў Архіерэйскімі граматамі за служэнне праваслаўнай царкве шэраг мясцовых прыхаджан, якія на працягу многіх гадоў служаць у храме. Таксама епіскап павіншаваў і настаяцеля царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэя Паўла Мануйлу. Акрамя Архіерэйскай граматы іерэй Павел быў адзначаны Падзякай ад старшыні райвыканкама за захоўванне гісторыка-культурнай спадчыны і духоўную асвету насельніцтва раёна.


Даведка: царква, якая знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка, была пабудавана ў 1875 г. на сродкі прыхаджан з дапамогай ад казны. Будынак з дрэва ў выглядзе даўгаватага крыжа з адным адкрытым і чатырма глухімі купаламі. У царкоўным архіве метрычныя кнігі захоўваюцца з 1819 па 1829 гг. і з 1842 г. па цяперашні час.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости