НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Сёння ўпершыню Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства.

Разнапланавыя мерапрыемствы з гэтай нагоды праходзяць ужо на працягу тыдня па ўсёй краіне. Гэта велааўтапрабегі, лёгкаатлетычныя кросы, школьныя лінейкі, інтэлектуальня спаборніцтвы, дыялогавыя пляцоўкі і шмат іншага.
15 верасня ў горадзе Століне прай-шло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. Землякоў і гасцей вітаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі:
– Сапраўдны сэнс свята глыбока сімвалічны. Ён не столькі вяртае нас у мінулае, колькі прапануе звярнуць нашы погляды ў будучыню.
Яднанне дзеля захавання нашай багатай гісторыі, унікальнай культуры, яднанне дзеля фарміравання магутнай і ганаровай дзяржавы, у якой будуць жыць нашы дзеці.
Адноўленае ў 1939 годзе адзінства беларускага народа дазволіла выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца на міжнародным узроўні, стаць аднымі з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Народная перамога вылучыла адзінства нацыі ў разрад самых высокіх духоўных каштоўнасцяў. Любоў да Радзімы, да людзей, да справы аб’ядноўваюць нас з нашымі продкамі. І таксама як яны, мы працягваем умацоўваць адзінства нашага грамадства, разумеючы, што гэта залог паспяховага развіцця краіны на гады, на дзесяцігоддзі наперад.
Кіраўнік раёна агучыў і асноўныя моманты ў развіцці сучаснай Століншчыны. Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы і сумесным намаганням усіх жыхароў, у рэгіёне добра развіваецца аграрны сектар. Ёсць значныя вынікі па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. За апошнюю пяцігодку тэмп росту вытворчасці малака склаў каля 140 працэнтаў, а па выніках мінулага года атрымана 130 тысяч тон гэтага прадукту. Гэта дзясятае месца сярод 118 раёнаў краіны.
Фермерскія гаспадаркі Століншчны штогод вырабляюць больш за 30 працэнтаў сельгаспрадукцыі. Садавіна і агародніна пастаўляецца не толькі ў гандлёвыя кропкі Беларусі, а і краіны бліжняга і далёкага замежжа. Вядомы і нашы прамысловыя прадпрыемствы – ААТ «Савушкін прадукт», КУВП «Манькавічы», Столінскі і Давыд-Гарадоцкі хлебазаводы, ПП «Полесские пряности», ФГ «Альшаны» і іншыя.
Актыўна будуюцца ў раёне шматкватэрныя і індывідуальныя жылыя дамы, што ў сваю чаргу выклікана вялікай колькасцю мнагадзетных сем’яў. Кожная трынаццатая жанчына, узнагаро-джаная ордэнам Маці ў Беларусі, мае Столінскую прапіску.
Працягваюцца работы па вода- і газазабеспячэнні, добраўпарадкаванні і будаўніцтве дарог. Дынамічна развіваецца прыватны бізнес. Пастаянна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў сацсферы.
У нас пануе ўзаемная павага прадстаўнікоў усіх веравызнанняў.
Рэспубліка Беларусь – незалежная, суверэнная краіна. А гэта ў сучасным свеце могуць дазволіць сабе адзіныя дзяржавы. Беларусь у іх ліку і гэта наш гонар! Мы моцныя, калі мы адзіныя!
Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі выказаў словы падзякі і шчырага прызнання ўсім, хто сваёй працай уносіць значны ўклад у развіццё раёна, хто актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, праяўляе сваю грамадзянскую пазіцыю. Лепшыя з іх былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама, а таксама граматамі раённага Савета дэпутатаў.
На славу пастараліся і нашы прафесіяналы сцэны. Цудоўныя канцэртныя нумары правялі па старонках развіцця Беларусі ад старажытнасці да сучасных гадоў.
Алена КЛІМУШКА
Фота Наталіі ЦЭЦЭРСКАЙ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости