НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Калі сэрца цягнецца да песні, тады музыка становіцца прафесіяй.
Аліна Гарцуева нарадзілася ў Верхнім Церабяжове. І з самага маленства акунулася ў творчую атмасферу. Яе матуля Таццяна Іванаўна, бабулі – Святлана Андрэеўна, Валянціна Андрэеўна і Ніна Баляславаўна – спявалі ў аматарскім калектыве мясцовага Дома культуры. І з дзяцінства Аліна была пастаянна на рэпетыцыях і канцэртах. Стала лагічным, што, будучы яшчэ выхаванкай дзіцячага садка, яна стала спяваць на сцэне.
Дзяўчынку прыкмецілі работнікі Дома культуры: раскрывалі яе талент, любоў да песні, прапаноўвалі ўдзел у конкурсах, фестывалях.
Ужо цяжка і згадаць колькасць тых конкурсаў, у якіх за сваё жыццё прыняла ўдзел дзяўчына. Зараз яна навучэнка апошняга курса Баранавіцкага музычнага каледжа. Спявае часцей у Баранавічах, чым на Століншчыне. Там яна ў складзе ансамбля народнай песні “Дзівосы”, народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Палазанька” Баранавіцкага гарадскога дома культуры.
Будучы навучэнкай каледжа, Аліна таксама прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах рознага ўзроўню. Адзін з апошніх – Міжнародны тэлевізійны конкурс “Кубак сяброўства”. Напачатку дзяўчына прайшла адбор у Беларусі, а пасля заняла першае месца, атрымаўшы і сам кубак.
Міжнародны фестываль-конкурс славянскай песні “Оптинская весна” (лаўрэат ІІ і ІІІ ступені ў 2018 і 2017 гадах), дыпламантка абласнога песеннага форуму “З любоўю да песні”, рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці, Рэспубліканскага дзіцячага фестывалю-конкурсу выканаўцаў народнай песні “Жывая крыніца”, Рэспубліканскага конкурсу музычнага мастацтва Беларусі “Спадчына”, адкрытага конкурсу патрыятычнай песні “Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні” і многіх іншых.
Зараз рыхтуецца да конкурсу музычнага мастацтва Беларусі ў Заслаўі, юбілею калектыву “Валачобнікі” інстытута культуры і мастацтва.
Аліна выконвае песні як на рускай, так і на беларускай мове. Але роднае слова ёй бліжэй і спяваць беларускія песні падабаецца больш. Выконвае яна і эстрадныя песні.
У бліжэйшых мэтах дзяўчыны – паступленне ў інстытут культуры на аддзяленне “Народны хор”, а яшчэ яна хоча стаць удзельніцай хору імя Цітовіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Дрынеўскага.
Таццяна СЕГЕН

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости