НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)

Маё апавяданне пра педагога – дырэктара базавай школы, які дзесяць гадоў таму вярнуўся на сваю малую радзіму ў вёску Мачуль з горада Мінска.

Уладкаваўся працаваць у Рамельскую сярэднюю школу настаўнікам англійскай мовы, а з лютага 2021 стаў дырэктарам Мачульскай базавай школы.
Эдуард Макарыцкі – харызматычны, мэтанакіраваны і пісьменны кіраўнік. У 2010 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы».
Яго першыя крокі на гэтай паса-дзе ўжо зараз можна лічыць цалкам удалымі. Апроч такой адказнай пасады, дырэктар яшчэ выкладае ўрокі англійскай мовы. Нагрузка ў школе – дзевяць гадзін, іншымі словамі – тры ўрокі тры дні на тыдзень. Вучэбны працэс дапамог маладому кіраўніку хутка ўцягнуцца ў жыццё базавай школы, адчуць праблемы знутры.
– Згаджаючыся на пасаду кіраўніка, не зусім разумеў, наколькі высокая адказнасць – быць дырэктарам сельскай школы, хай і з невялікім штатам і колькасцю вучняў, – кажа Эдуард Уладзіміравіч. – На справе аказалася, што клопатаў у дырэктара безліч. Але мне дапамагаюць галоўныя спецыялісты аддзела па адукацыі, загадчык і спецыялісты раённага вучэбна-метадычнага кабінета, кіраўнікі суседніх школ. Без іхняй прафесійнай падтрымкі было б вельмі цяжка ўлівацца ў гэтую сферу.
Эдуард Уладзіміравіч – хоць і малады кіраўнік, але недаверу сярод калектыву і калег ніколі не адчуваў, выключна падтрымку.
– Калі да нас у школу прыйшоў Эдуард Уладзіміравіч, ён быў вельмі сарамлівым, – кажа настаўнік матэматыкі Вольга Пытэль. – Бывала, што ад вопытнай гвардыі педагогаў у яго бок гучалі заўвагі, але ён заўсёды прымаў іх вельмі спакойна, прыслухоўваўся да іх меркавання.
– Мы яго аберагаем і пад-трымліваем ва ўсім, – распавядае старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Мальцэвіч. – Наш дырэктар – тактоўны, ветлівы, добразычлівы ў адносінах з аднавяскоўцамі. Карыстаецца аўтарытэтам сярод вучняў, работнікаў школы, бацькоў і грамадскасці. Імкнецца ўсе канфліктныя сітуацыі вырашаць мірным шляхам.
Малады кіраўнік ні на што не скардзіцца. Цяпер для яго важны вопыт, які ён набывае кожны дзень, прыходзячы ў школу, якая стала роднай.
Быць настаўнікам – гэта выдатна! Быць дырэктарам школы – адказна!
Вольга СЕГЕН
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Окончание отопительного сезона
Белавиа рейсы

Белавиа рейсы

15 апреля, 2025
Блюда на Пасху 2025

Блюда на Пасху 2025

15 апреля, 2025
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости