НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Так кажуць усе, хто хоць аднойчы чуў, як спявае Святлана Андрайчук – вучаніца 9-га класа Сямігосціцкай сярэдняй школы. Песні ў яе выкананні кранаюць душу і праймаюць да слёз.
Энергетыка, якая ідзе ад спявачкі, быццам накрывае хваляй. Здаецца, слухаў бы і слухаў.
Талент у дзяўчынкі праявіўся ў самым раннім дзяцінстве. Яна выходзіла на вуліцу і спявала, бо думала, што ніхто не чуе. А суседзі чулі і казалі потым бацькам: «У вас спявачка расце, вельмі ж прыгожы голас». І сапраўды, як пайшла ў школу, Света стала ўдзельніцай вакальнага гуртка пры Сямігосціцкім доме культуры. Спачатку спявала ў гурце, потым пачала выступаць сольна. І зараз ні адно свята і мерапрыемства не абыходзіцца без яе выступлення. Я асабіста бачыла, як людзі плакалі, калі яна выконвала песню «Дзеці вайны» на Дзень Перамогі. Гэта сапраўдны талент – праз песню перадаць эмоцыі і пачуцці…
Кранула выкананне Святланы Андрайчук і журы Адкрытага конкурсу патрыятычнай песні «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні», які праходзіў у мінулым годзе ў Брэсце. Туды яна паехала разам са сваім кіраўніком вакальнага аб’яднання пры Доме культуры Таццянай Арлянін. У гэтым конкурсе прымалі ўдзел юныя таленты з усёй краіны – каля 200 чалавек. Многія з іх – навучэнцы музычных школ і каледжаў. Святлана была за кулісамі і бачыла, як па-рознаму артысты рыхтуюцца да выступленняў: адзін абстрагуецца з дапамогай тэлефона, другі, наадварот, увесь час жартуе ў кампаніі. Сама ж дзяўчына расхвалявалася, хоць не ўпершыню даводзілася выступаць перад публікай. Выйшла на сцэну, а сэрца трымцела…
Калі аб’явілі вынікі і сказалі, што Святлана Андрайчук стала лаўрэаткай III ступені, нават здзіўлена спытала: «А хто гэта?». І толькі потым да дзяўчыны прый-шло разуменне таго, што гэта яна. Радасці не было межаў. А яшчэ з’явілася ўпэўненасць у тым, што музыка – гэта яе шлях.
Святлану можна назваць універсальнай артысткай. У яе рэпертуары песні любых жанраў: патрыятычныя, народныя, сучасныя. Яна аднолькава цудоўна спявае як на рускай, так і на беларускай мове. А нядаўна вывучыла песню французскай зоркі Indila, якую выканала на 8 Сакавіка і чарговы раз прыемна ўразіла ўсіх слухачоў. Таксама Свеце падабаецца творчасць рускай спявачкі Anivar за яе прыгожы вакал і паважлівае стаўленне да сваіх слухачоў. Дзяўчына ўпэўнена, што на першым месцы ўсё ж павінен быць голас, а не эпатаж, якога зараз вельмі многа сярод сучасных артыстаў.
У дзяўчыны ёсць дзве старэйшыя сястры Дар’я і Алена і малодшы брат Ілья. Дарэчы, дзяўчаты таксама цудоўна спявалі, але выбралі іншыя прафесіі. А вось Свеце жадаюць ісці толькі па музычнай дарозе, заўсёды падтрымліваюць і радуюцца яе поспехам.
Нягледзячы на талент, дзяўчына здзіўляе мяне сваёй сціпласцю і зусім не лічыць сябе зоркай. Пры-знаецца, што раней нават не думала звязваць сваю будучыню з музыкай, бо лічыла яе проста любімым заняткам. Але ў гэтым годзе цвёрда вырашыла паступаць у музычны каледж у Мінск. Вераць у Святлану і жадаюць поспехаў абсалютна ўсе: бацькі, сёстры, сябры, настаўнікі і аднакласнікі. Далучаюся і спа-дзяюся, што ў нас абавязкова яшчэ з’явяцца нагоды для інтэрв’ю.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 17 января
Сестра Хатыни

Сестра Хатыни

16 января, 2026
В ожидании чуда

В ожидании чуда

16 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости