НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Нязвыкла было бачыць  столькі Дзядоў Марозаў і Снягурак  пад дажджом у мінулую нядзелю ў Давыд-Гарадку. Але цуды здараюцца менавіта пад Новы год.
Як толькі выйшлі навагоднія госці на плошчу Давыда, і дождж супакоіўся, і жыхары горада падышлі, каб парадавацца святу.
Ад кожнай арганізацыі горада былі свой Дзед Мароз і Снягурка. Яны весела заклікалі ўсіх дзетак і дарослых упрасіць старшага Дзеда Мароза запаліць прыгажуню-ёлачку, а ён, у сваю чаргу, даваў ім заданні: адказваць на розныя пытанні, танцаваць і, канешне, вадзіць карагод. У такой вось гульнявой форме і прайшло адкрыццё ёлкі ў Давыд-Гарадку.
Трэба дадаць, што ў Давыд-Гарадку такое свята было наладжана культработнікамі горада ўпершыню. Вядучая Юлія Драня дзякавала ўсім удзельнікам за арганізацыю мерапрыемства. Як падзяліліся сваімі ўражаннямі гарадчукі, было нечакана прыемна, весела і, нягледзячы на надвор’е, адчуваўся надыход Новага года!
Ніна КРОХ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости