НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Алену Вандзіч можна смела назваць верным і неразлучным сябрам раённай газеты. З 1987 года яна працуе паштальёнам у аддзяленні паштовай сувязі аг. Белавуша.

Нарадзілася ў Жабінкаўскім раёне. Пасля школы вучылася ў Кобрынскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы. Два гады працавала ткачыхай. На Століншчыну пераехала, бо выйшла замуж за мясцовага юнака.
Калі прыйшла працаваць паштальёнам, хутка асвоілася. Бо з паштовай справай была добра знаёма з дзяцінства: яе маці была загадчыкам паштовага аддзялення, цётка таксама працавала на пошце. Дзяўчынка з ахвотай брала стос газет і ішла па вуліцы, напаўняючы паштовыя скрынкі навінамі, замалёўкамі, аповедамі пра людзей.
– У нас у сям’і ўсе любілі чытаць, – кажа паштальён. – Я і зараз, як у пачатку сваёй работы, перш-наперш люблю перагарнуць старонкі свежай газеты. Што цікавае прачытаю сёння ў “НП”? Звяртаю ўвагу на анонс. Гэтыя матэрыялы чытаю ў першую чаргу. А яшчэ люблю інфармацыю пра нараджэнні і вяселлі, асноўныя падзеі раёна, рубрыку “Нашы дзеці”.
Жыхары аграгарадка кажуць, што паштальён стала ім як родная, хоць і не мясцовая. Прывыклі да яе.
Алена Аляксандраўна згадвае, якой была “НП”, калі яна прыйшла працаваць – усяго два лісты чорна-белага колеру, выходзіла тры разы на тыдзень – у аўторак, чацвер і суботу. З цягам часу выданне змянялася: станавілася больш пухлым і каляровым. Не толькі знешнія змены адбываліся, а і “начынка” станавілася іншай: больш грунтоўнай, якаснай. У параўнанні з газетай, якая выходзіла ў 90-ыя гады, можна смела сказаць, што яна вырасла, стала важкай па многіх крытэрыях.
Пытаюся ў паштальёна пра самых актыўных чытачоў. Жанчына крыху задумваецца і пачынае пералічваць: гэта Леанід Храпіцкі (вул. Набярэжная, 27), Марыя Храпіцкая (вул. Набярэжная, 33), Лілія Пачко (вул. Гастэлы, 23). Ды не толькі яны. Многія жыхары аграгарадка шмат гадоў выпісваюць раённую газету.
– Я заўсёды іду да людзей з добрым настроем, – прызнаецца Алена Вандзіч. – У гэтым, напэўна, і заключаецца сакрэт добрага выніку. Люблю размаўляць і з людзьмі пажылога ўзросту, і з маладымі. Усім прапаную падпісацца на любімыя выданні.
Паштальён дастаўляе газеты па 14 вуліцах населенага пункта. Пастаянны рух і свежае паветра даюць сілы і бадзёрасць. Каля 160 экзэмпляраў раённай газеты разносіць аднавяскоўцам, якія чакаюць і любяць свежую прэсу.
Жанчына прывыкла ставіцца да жыцця і любых абставін з пазітывам. Так, лічыць Алена Аляксандраўна, хутчэй і справа робіцца, і намечаныя планы ажыццяўляюцца. А “НП” вельмі прыемна, што сярод людзей, якія дастаўляюць раёнку да падпісчыкаў, ёсць такія верныя і адданыя сваёй справе супрацоўнікі.
Развітваючыся з Аленай Вандзіч, дамовіліся і далей працягваць сяброўства…
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 31 января
Всех вылечат?

Всех вылечат?

30 января, 2026
График выездапередвижного фельдшерско-акушерскогопункта на февраль 2026 года

Оставить комментарий

Похожие новости