НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (2 голоса)

Канцэртную праграму для работнікаў жніва аграгарадка Рубель падрыхтавалі работнікі мясцовага дома культуры.
Як расказала мастацкі кіраўнік Валянціна Лемяза, канцэрт доўжыўся каля 40 хвілін. Тым, хто заняты на ўборцы ўраджаю, былі падораны хвіліны адпачынку. Выканаўцы спелі многа песень для працаўнікоў вёскі. Не абышлося без танцаў.
Публіка цёпла сустракала артыстаў, выказвала падзяку за пад-рыхтаваны канцэрт.
А ўдзельнікам, як самі яны падзяліліся, было радасна выступаць для работнікаў уборачнай гарачай пары.
***
Музычныя нумары былі падрыхтаваны і для работнікаў КСУП “Прыпяць-2009” у Плотніцы. Работнікі мясцовага ДК выехалі на збожжаток, каб прыўзняць настрой працаўнікам. І гэта ўдалося зрабіць. Гучалі песні, у час якіх прысутныя змаглі адпачыць. Каб з новымі сіламі ўзяцца за справу!
Святлана МАРОЗ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости