НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Традыцыйна першая нядзеля верасня – Дзень беларускага пісьменства. Гэты дзень закліканы нагадаць нам пра нашы карані, духоўнае, літаратурнае багацце народа, яго гісторыю і традыцыі.
Свята ўзяло свой пачатак у 1994 годзе ў Полацку. З таго часу штогод шырока святкуецца Дзень беларускага пісьменства ў розных гарадах Беларусі. Сёлета цэнтрам беларускага слова стаў Слонім.
На Століншчыне да гэтага дня праходзяць самыя розныя мерапрыемствы. У іх цэнтры стаяць нашы беларускія пісьменнікі, а таксама настаўнікі роднай мовы і літаратуры.
І першы ўрок новага навучальнага года сёлета будзе прысвечаны беларускаму слову, нашай Радзіме. Ва ўсіх установах ён пройдзе пад назвай “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”. Большасць урокаў у гэты дзень правядуць настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Сярод іх настаўніца Лядзецкага НПК яслі-сад СШ Святлана Ханавец, настаўніца Рухчанскай школы Валянціна Колб і настаўнік Стахаўскай Ігар Дзянішчыц.
На свае першыя ўрокі настаўнікі пойдуць з добрым настроем, прыгожым беларускім словам, якое будзе гучаць не толькі ў Дзень беларускага пісьменства, а і на кожным уроку роднай мовы.
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости