17 верасня ў Столінскім ГДК адбылася канцэртная праграма, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.
У фае Дома культуры дзейнічалі шматлікія выстаўкі, тэматычныя пляцоўкі ўстаноў дашкольнай адукацыі «Сувязь з мінулым. Дарога ў будучыню», інтэрактыўныя пляцоўкі прафесійнага майстэрства, майстар-класы Столінскага РЦДТ і інш. Прэзентавалі сваю дзейнасць грамадскія арганізацыі і аб’яднанні раёна.
…Глядзельная зала цалкам запоўнена. Пад гучныя апладысменты гучалі словы вядучых: «Мы рады вітаць усіх, хто сёння разам з сотнямі тысяч неабыякавых беларусаў адзначае самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Мы – адзіны, незалежна ад таго, у якім кутку Беларусі жывем. Нас аб’ядноўвае родная зямля, мільёны сэрцаў, якія б’юцца ў адзіным рытме любові да Беларусі, і дзяржаўныя сімвалы – Дзяржаўны герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь».
Выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, які адзначыў, што мы атрымалі добры ўрок і цяпер дакладна ведаем, што наша сіла ў праўдзе.
– Час выбраў нас, палешукоў, якія заўсёды славіліся працавітасцю, гасціннасцю, любоўю і адданасцю роднай зямлі, – падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч. – Мы заўсёды сумесна прымалі і прымаем важныя рашэнні для развіцця раёна, будуем, рэканструюем, добраўпарадкоўваем. Разам мы зможам дасягнуць значных вяршыняў і палепшыць жыццё будучых пакаленняў. Сёння мы ўдзячны ўсім, хто сваёй добрасумленнай працай уносіць значны уклад у развіццё раёна, займае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Няхай адзінства, нацыянальная згода, стваральная праца і энергія жыхароў Століншчыны стануць асновай для развіцця нашай малой радзімы.
На святочную сцэну запрасілі сапраўдных патрыётаў малой радзімы, якім Аляксандр Ярашэвіч уручыў высокія ўзнагароды. Ганаровыя граматы Столінскага райвыканкама атрымалі педагог дадатковай адукацыі Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці Валянціна Лемяза за значны асабісты ўклад у захаванне і перадачу культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый; вадзіцель аўтамабіля пасажырскай калоны філіяла «Аўтамабільны парк № 12 г. Століна» Мікалай Харашун, вадзіцель аўтамабіля СВК «Фядорскі» Уладзімір Шуканаў, муляр Столінскай ПМК-24 Дзмітрый Шульжык – за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Столінскага раёна, актыўную грамадзянскую пазіцыю, а навучэнцы 11 «Б» класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Ганне Вярэніч аб’яўлена Падзяка старшыні райвыканкама з уручэннем каштоўнага падарунка за актыўны ўдзел у грамадзянска-патрыятычных мерапрыемствах і ў сувязі з Днём народнага адзінства.
Падзячнымі лістамі Столінскага райвыканкама за значны ўклад у развіццё архітэктурнай прывабнасці, азеляненне і добраўпарадкаванне горада Століна ўзнагароджаны натарыяльная кантора Столінскага раёна (загадчык Мікалай Пявец), індывідуальныя прадпрымальнікі – Анатоль Домніч і Сафія Галуха.
За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна Ганаровыя граматы Столінскага раённага Савета дэпутатаў атрымалі медыцынскі статыстык арганізацыйна-метадычнага кабінета Столінскай ЦРБ Тамара Пасавец, дырэктар ВУП «СтолінТэхЦэнтр» Павел Савіцкі, старшыня Столінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Семянюк, дэпутат Столінскага раённага Савета дэпутатаў па Альшанскай – Цэнтральнай выбарчай акрузе № 22, старшыня Маладзёжнага парламента пры Столінскім раённым Савеце дэпутатаў другога склікання, начальнік сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Столінскага РАНС Аляксандр Сімончык.
У гэтым годзе пашчасціла стаць паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, а ў Дзень народнага адзінства атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь сямі юных жыхарам Століншчыны, якія дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, праявілі неардынарныя здольнасці ў творчых конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах. Гэта навучэнцы Столінскай дзяржаўнай гімназіі Сяргей Пашкевіч і Ілья Галка, СШ № 3 г. Століна – Дзмітрый Гашчук, Максім Курэш і Данііл Белавус, СШ № 2 р. п. Рэчыца – Марыя Прылуцкая і Іван Шэлест.
Далей дэлегацыя з ліку прадстаўнікоў улады і грамадскіх аб’яднанняў накіравалася ва ўрочышча Стасіна, каб ускласці кветкі ў імя памяці ахвяр фашызму і яшчэ раз нагадаць пра важнасць захавання міру і спакою на нашай зямлі.
Працягам урачыстасці стаў святочны канцэрт з удзелам артыстаў устаноў культуры і адукацыі горада і раёна – Алены Дубойскай, Наталлі Пратасавіцкай, Сяргея Кудласевіча, Святланы Бажко, Александра Юрчука, Наталлі Цыганковай, Тамары Дзенісовіч, Алены Жакун, Івана Шаламіцкага і Рэната Гембіцкага, народнага ансамбля танца «Рэха», «Butterflies», узорнага ансамбля «Весялінка», узорнага ансамбля танца «Карамель», Аліны Талушкінай і заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага інструментальнага ансамбля «Брыз», заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай музыкі «Выцінанка», заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага хору «Крыніца», вакальнага ансамбля «Рубляначка».
…Сёння Беларусь мірная, моцная і стваральная краіна. І гэта наш родны дом, дзе хочацца жыць, тварыць, з радасцю і чыстым сэрцам вяртацца сюды. Мы ведаем, што нашу гісторыю, нашу сучаснасць, нашу будучыню ёсць каму зберагаць. Мы – народ, які ўмее любіць сваю краіну. Як гэта выдатна – жыць у незалежнай краіне з пачуццём гонару, упэўненасці і адзінства. І як важна берагчы і шанаваць усё, што завецца святым словам «Радзіма»! Нам не трэба чужога, свой дабрабыт мы створым самі, сваімі рукамі, сваёй працай і на сваёй зямлі. Разам мы можам супрацьстаяць любым выклікам, захоўваючы Беларусь квітнеючай і незалежнай. Наша зямля дае нам сілы, адзінае, нам трэба трымацца разам.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара