ААТ «Кароцічы» праводзіць поўную рэканструкцыю малочнатаварнай фермы «Луткі». Зараз поўнасцю функцыяніруе першы кароўнік і малочны блок, якія былі ўведзены ў эксплуатацыю восенню 2023 года.
– Адзначу, што на першым кароўніку і малочным блоку падрадчыкам выступала ПМК-24, – гаворыць інжынер-будаўнік ААТ «Кароцічы» Рыгор Сямейка, які працуе на гэтай пасадзе восем гадоў. – Наша будаўнічая брыгада толькі дапамагала, то, рэканструкцыю другога кароўніка на 200 галоў, які плануецца ўвесці ў кастрычніку гэтага года, праводзім сваімі сіламі і сродкамі. Аднак, з ПМК-24 заключаны дагавор на заліўку падлогі бетонам.
У новым кароўніку бу-дзе функцыянаваць і секцыя радзільнага аддзялення. На 2025 год запланавана будаўніцтва асобнага памяшкання пад радзільнае аддзяленне і прафілакторый для цялятак.
Васіль Кудласевіч правёў займальную экскурсію па абноўленай МТФ «Луткі». У першую чаргу наведалі першы кароўнік на 224 галавы.
– На МТФ дойнае стада вялікае, таму заканчэння рэканструкцыі чакаем як манны нябеснай. Новы кароўнік абсталяваны паілкамі і лежакамі з паглыбленнем. Дзякуючы канструкцыі даху ствараецца цень, неабходная жывёлам у спякотныя летнія дні. Каровам тут камфортна.
На дадзены момант работы па рэканструкцыі другога кароўніка выкананы на 40 працэнтаў ад плану.
– Працы шмат, але дарогу здужае ідучы, і аддача не прымусіць сябе доўга чакаць, – кажа будаўнік Валерый Сямейка.
Мужчына шмат гадоў рамантаваў тэлевізары ў Кароцічах, але жыццё часам дыктуе свае ўмовы. Так, Валерый Іванавіч трапіў ў будаўнічую брыгаду ААТ «Кароцічы». 20 гадоў аддаў гэтай справе, аб чым не шкадуе.
– У цэлым я ганаруся сваёй прафесіяй і адчуваю, што мае праца і вопыт могуць прынесці карысць грамадству.
Вольга ГУСАК
Фота аўтара