НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

 

Гарачая пара пачалася ў вёсцы. Жніво – справа неадкладная. Яна патрабуе шмат сілы, часу, намаганняў. Але работнікі КСУП “Відзіборскі” знайшлі час прыняць творчых работнікаў з вітаннямі і канцэртнай праграмай.

На зернятоку ў Дубаі выступіў вакальны калектыў Дубайскага СДК. З песнямі і віншаваннямі прыехалі Людміла Вярэніч, Святлана Банет, Аляксандр Платніцкі, Наталля Талстыка, акампаніятар Алена Стружко, кіраўнік калектыву Таісія Платніцкая. 

Слухалі артыстаў рабочыя КЗС, загадчык, кладаўшчык, вадзіцелі і ўсе, хто працуе на ўборцы ўраджаю.

Госці пажадалі працаўнікам жніва добрага надвор’я і высокіх паказчыкаў. Культработнікі Дубайскага СДК плануюць наведаць і іншыія гаспадаркі.

Учора заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” падтрымаў работнікаў КСУП “Варані”, наладзіўшы канцэртную праграму. З добрым настроем і праца спорыцца.

З вітальнымі словамі звярнулася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Дабрынец.

Выступіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Лузай: “Хлеб – гэта самае галоўнае. Карыстаючыся момантам, хачу падзякаваць за працу і прыкладзеныя старанні. Любая добрая справа суправаджаецца песняй”.

Публіка цёпла сустракала артыстаў, дзякавала за візіт і запрашала зноў у госці.

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Окончание отопительного сезона
Белавиа рейсы

Белавиа рейсы

15 апреля, 2025
Блюда на Пасху 2025

Блюда на Пасху 2025

15 апреля, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости