НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
4.3/5 - (31 голос)

Да Вялікадня на Давыд-Гарадоцкім хлебазаводзе плануюць выпусціць каля васьмі тон кулічоў і кексаў чатырох найменаванняў – «Фуджына», «Шацілінскі», «Любіцельскі» і «Купалаўскі». На прадпрыемстве, якое даўно зарэкамендавала сябе і трымае высокую марку, упэўнены, што кулічоў хопіць усім – не толькі жыхарам Століншчыны, але і бліжэйшых раёнаў.
– Акрамя нашай фірмовай сеткі, якая налічвае пяць магазінаў у Давыд-Гарадку і Століне, мы плануем рабіць напярэдадні святаў выяздны гандаль, – расказвае начальнік цэха Вольга Ткачык. – Для гэтага ў нас ёсць спецыяльныя аўтамабіль. Плануем выехаць у Тураў, Пінск, Столін, Рэчыцу, шэраг сельскіх населеных пунктаў раёна ў кірунку Фядор.

Вялікім попытам карыстаецца прадукцыя і сярод прыватных прадпрымальнікаў, якія таксама напоўняць паліцы сваіх гандлёвых кропак кулічамі з Давыд-Гарадка. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што кожны жадаючы зможа без перашкод набыць якасную прадукцыю праверанага брэнда «Берасцейскі пекар». На прадпрыемстве таксама дадалі, што летась хітом продажу быў тварожны кекс «Любіцельскі», на які ў гэтым годзе таксама робяць стаўку.
Адказнасць хлебазавода ў Давыд-Гарадку сёння двайная – трэба працаваць і за сябе, і, як кажуць, за «таго хлопца» – Столінскі хлебазавод. Прадпрыемства ў Століне сёння знаходзіцца на стадыі мадэрнізацыі.
– Увогуле наша прадпрыемства не стаіць на месцы, – гаворыць дырэктар філіяла Сяргей Леанавец. – Заўсёды працуем над тым, як здзівіць нашых пакупнікоў, якія ім прапанаваць навінкі. А яшчэ ў канцы мая гэтага года мы плануем завяршыць мадэрнізацыю хлебазавода ў райцэнтры і запусціць прынцыпова новую лінію па выпуску новых відаў прадукцыі, якіх дагэтуль у раёне не рабілі.
Дарэчы, філіял у Давыд-Гарадку па выніках мінулага года прызнаны лепшым сярод усіх прадпрыемстваў, што ўваходзяць у склад ААТ «Берасцейскі пекар».
Тэкст і фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости