Напярэдадні Вербнай нядзелі ў храме свяціцеля Лукі Крымскага ў г. Століне традыцыйна наведвальнікі нядзельнай школы разам з бацькамі рыхтуюцца да акцыі «Падары вербачку бліжняму».
– Мы з дзецьмі і іх бацькамі хочам паказаць, што дарыць радасць – гэта абсалютна проста, – расказвае памочнік кіраўніка па рабоце з моладдзю Пінска-Лунінецкай епархіі Уладзіслаў Нячай. – А вось падрыхтавацца да мерапрыемства – зусім няпроста. Работы ў невялікай колькасці людзей, якія прыйшлі пасля цяжкага працоўнага дня ў храм, не на адзін вечар – трэба падрыхтаваць некалькі соцен галінак вярбы, упрыгожыць іх каляровымі стужкамі. А ў нядзелю пасля царкоўнай службы мы ўсе разам паедзем у людныя месцы і будзем раздаваць гэтыя галінкі вярбы ўсім людзям.
Летась выхавальнікі нядзельнай школы храма свяціцеля Лукі Крымскага парадавалі больш за 300 чалавек і павіншавалі іх са святам.
У гэтым годзе рабяты плануюць уручыць як мага больш вербачак.
Дарыце вербачку бліжняму! Падарыце духоўную радасць!
Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара