НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
3/5 - (1 голос)

Згадзіцеся, заўсёды прыемна назіраць прыгажосць вакол. А яшчэ прыемней, калі ты сам яе робіш. Старажытныя
філосафы гаварылі, што ствараючы штосьці, ствараеш сябе. Так, у аграгарадку Вялікае Малешава насупраць Дома культуры заклалі парк. Яшчэ перад раённымі дажынкамі, дзякуючы намаганням мясцовых прадпрымальнікаў, з’явілася новая агароджа. І вось надышла чарга добраўпарадкаваць гэтую тэрыторыю, якая знаходзіцца на галоўнай вуліцы і кідаецца ў вочы ўсім, хто праязджае аграгарадок.
Работнікі сельвыканкама, калектыў і вучні мясцовай школы шчыравалі некалькі дзён, каб у будучыні зашумеў парк. З дзяржаўнага бюджэту было выдзелена 943 рублі на закупку пасадачнага матэрыялу. Усяго на гэтай тэрыторыі пасадзілі 40 туй і 23 саджанцы ліпы, ясеня і клёна.
Здаецца, што ж за падзея, маўляў, пасадзілі ды пасадзілі. Толькі вось гэта трэцяя спроба добраўпарадкаваць гэтае месца. І застаецца спадзявацца, што апошняя. Старшыня Вялікамалешаўскага сельвыканкама Таццяна Васюхневіч з жалем расказвае, што папярэднія дрэўцы напаткаў сумны лёс: яны нават не паспелі прыжыцца, як хтосьці іх зламаў. Проста ўзяў і зламаў. Давайце не будзем гадаць, відавочна, што гэта зрабілі мясцовыя жыхары. Знайсці іх, безумоўна, не было магчымасці. Але справа ў іншым, ці знойдзе іх сумленне? Калі ж не, то такіх людзей застаецца толькі шкадаваць. Бо калі падымаецца рука зламаць дрэўца, то заўтра падымецца ўкрасці ці знішчыць штосьці больш значнае.
Таму Таццяна Мікалаеўна звяртаецца да жыхароў Вялікага Малешава, каб разам сталі на ахову гэтага новага парку. А для тых, каму просьбаў недастаткова, устаноўлены відэакамеры. Так што правапарушальнік будзе абавязкова пакараны.
Такая ж просьба адрасавана і да жыхароў вёскі Талмачава, у якой каля помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне таксама пасадзілі дрэўцы. На 370 рублёў было куплена 9 блакітных елак, 10 туй і тры піхты. І калі ёсць жаданне паліць дрэўца, ратуючы яго ў спёку, то ў будучыні яно парадуе сваёй прыгажосцю.
Карацей кажучы, паважаныя чытачы, давайце разам будзем дбаць пра сваю малую радзіму. Бо тут жылі продкі, жывём мы, і будуць жыць нашы нашчадкі. І нездарма дрэва сімвалізуе стабільнасць і моц. А ў нас, беларусаў, гэтых якасцяў дастаткова. Ці ж не так?
Ганна МЕЛЬНІК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Аккредитовано 593 национальных наблюдателя
Диабет – не приговор
Главное – порядок

Главное – порядок

15 ноября, 2024
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости