НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post
Па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы».
Арганізатары акцыі ставяць за мэту праяву клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, максімальнае ўцягванне школьнікаў і студэнтаў у пытанні аказання ім дапамогі і падтрымкі, развіццё міжпакаленчага фармату «Ад моладзі – пажылым людзям».
Для маладых людзей гэта новы вопыт, які дасць магчымасць праявіць свае лепшыя душэўныя якасці, а камусьці – вызначыцца з будучай прафесіяй.
У акцыі ўжо актыўна прынялі ўдзел навучэнцы Глінкаўскай СШ, Церабяжоўскай СШ, СШ № 2 г. Століна, Харомскай СШ, Альшанскай СШ № 1, СШ  №  2 г. Давыд-Гарадка, Беражноўскай СШ, а таксама члены РК ГА «БРСМ» і Маладзёжнага парламента пры Столінскім раённым Савеце дэпутатаў.
Акцыя арганізавана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і  Міністэрствам адукацыі сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
Цяпер у краіне больш за 120 тысяч адзінокіх пажылых грамадзян, якія асабліва востра адчуваюць патрэбнасць зносін і ўвагі ў навагоднія святы. Пры гэтым яшчэ каля 20 тысяч пажылых пражываюць у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання, а для 100 тысяч чалавек арганізаваны дзённы догляд і забаўляльная дзейнасць тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Асноўнымі мерапрыемствамі з трэцяга па 14 студзеня стануць віншаванні пажылых лю-дзей ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, а таксама ў ходзе наведванняў дома.
Адбудуцца сустрэчы старэйшага і маладога пакаленняў у фармаце чаявання, круглых сталоў.
Асаблівая ўвага – доўгажыхарам, якія ў перыяд акцыі адзначаць свой юбілей. Далучыцца да гэтай добрай ініцыятывы зможа любы жадаючы.
Надзея  ГРЭЧКА
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости