Нядаўна ў гарадскім парку Століна ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Камунальнік» з’явіўся пітны фантан.
Яго ўстанавілі па просьбе моладзі і юных спартсменаў горада, якія штодзённа наведваюць спартыўныя пляцоўкі тут.
Цяпер кожны жадаючы можа асвяжыцца ля фантана, наталіць смагу, не заходзячы ў памяшканне, што даволі зручна і эстэтычна.
Такую навіну рэдакцыі паведаміў Уладзіслаў Нячай, памочнік кіраўніка па рабоце з моладдзю Пінскай епархіі. Ад імя прыхільнікаў здаровага ладу жыцця ён выказаў словы падзякі старшыні Столінскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Андрэю Буяну за своечасовае рэагаванне на запыты наведвальнікаў.