26 жніўня ў р. п. Рэчыца (на прыстані) адбудзецца спартыўнае мерапрыемства «Веладакар».
Арганізатарам выступае РК ГА «БРСМ», які падтрымаў ініцыятыву мясцовых падлеткаў – Дзмітрыя Яфрэмава і Цімафея Кургана.
У рамках мерапрыемства пройдуць цікавыя конкурсы і захапляючыя спаборніцтвы на веласіпедах. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб весела і з карысцю правесці вольны час. Пераможцаў чакаюць узнагароды і сувеніры ад БРСМ.
Пачатак мерапрыемства ў 18.00.