НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

16 лютага на базе СШ № 2 г. Століна прайшоў раённы краязнаўчы конкурс “Непаўторны Столінскі край”, прысвечаны памяці М. У. Шэлехава, Выдатніка адукацыі СССР, ветэрана вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Давыд-Гарадка і Столінскага раёна.

На конкурс былі прадстаўлены 23 работы ад 22 устаноў адукацыі ў чатырох намінацыях: “Гісторыя аднаго дома”, “Пра што гавораць купалы”, “Педагогі-абаронцы Айчыны”, “Імя на абеліску”.

Вучні і педагогі правялі значную даследчую работу, каб падрыхтавацца да конкурсу. Вучаніца 9 класа СШ № 2 аг. Альшаны Анастасія Неўдах цікава прэзентавала сваю работу “Праваслаўе і рэлігійнае суправаджэнне – дарога да храма”.  Яе было цікава паслухаць і вучням, і педагогам, і членам журы. Уладзіслаў Антановіч з Лядзецкага НПК яслі-сад СШ разам з настаўнікам І. А. Антановіч перапрацавалі ўспаміны ветэрана Вялікай Айчыннай вайны  ў літаратурны твор, які плануюць аформіць у кнігу і выкарыстоўваць на ўроках.

Яніна Вандзіч, вучаніца Белавушскай школы прэзентавала работу аб настаўніцкай дынастыі Кузьмянковых-Палікарповічаў. Вучаніца 11 класа Кацярына Сушчык даследавала гісторыю аднаго дома і адсачыла жыццё пяці пакаленняў, якія жылі ў гэтым доме. Цікава было паслухаць вучня 11 класа СШ № 3 г. Століна Максіма Шпакоўскага “Невядомы лёс”, які шукае звесткі пра свайго прапрадзеда, што быў раскулачаны і высланы. Але да сённяшняга часу ніякай інфармацыі сям’я так і не змагла знайсці.  Самая малодшая ўдзельніца конкурсу Ганна Кананчук, пяцікласніца  Рамельскай СШ — распавяла пра жыццёвы і працоўны шлях участковага міліцыянера вёскі Рамель Пятра Дзямко.

Члены журы адзначылі, што работы былі актуальныя і з кожным годам становяцца ўсё больш дасканалымі, глыбокімі.

Па выніках конкурсу Дыпломы І ступені ў вучня 9 класа Аздаміцкай СШ Дзмітрыя Трухановіча за работу аб Свята-Троіцкай царкве вёскі Аздамічы і вучаніцы Глінкаўскай СШ Кацярыны Сушчык аб гісторыі аднаго дома.

Дыплом ІІ ступені ў вучаніцы Хатомельскай СШ Алесі Скрабец, у вучня Лядзецкага НПК яслі-сад СШ Уладзіслава Антановіча, вучня СШ № 3 г. Століна Максіма Шпакоўскага, вучаніцы Рамельскай СШ Ганны Кананчук.

Дыпломы ІІІ ступені ў вучаніцы  СШ № 2 аг. Альшаны Анастасіі Неўдах, вучаніцы Церабяжоўскай СШ Крысціны Грэчка, настаўніка гісторыі Гараднянскага НПК яслі-сад СШ Юліі Шаміч, вучаніцы СШ № 2 г. Століна Вольгі Муратавай, вучаніцы Стахаўскай СШ Дар’і Яроцкай і вучаніцы Асаўской СШ Алены Валчковіч.

Прыемна, што многія вучні ўжо выбралі тэмы для сваіх будучых даследаванняў і жадаюць працягваць даследчую работу.

Таццяна СЕГЕН

 

 

 

 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости