Святочны клуб на колах 22 мая, У Дзень Святога Мікалая, здзейсніў выезд у вёскі Зубкова і Лука.
Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Верасень» Рэчыцкага ГДК (кіраўнік Алена Стружко) выступіў з канцэртнай праграмай.
Артыстам вельмі спадабалася ў гасцях. Яны бачылі, з якой радасцю пажылыя жыхары слухалі нашы песні! Многія падпявалі. Вельмі прыемна, што ім удалося падняць людзям настрой і даставіць радасць.
Мабільная ўстанова «Аўтаклуб» пад кіраўніцтвам Таццяны Цупа з радасцю адгукаецца на ўдзел у святах на вёсцы і іншых культурных мерапрыемствах. Удзельнікі калектыву з задавальненнем падораць слухачам у самых аддаленых кутках Століншчыны сваё майстэрства, радасныя эмоцыі і весялосць.
Чакайце, і да вас прыедзе аўтаклуб.