НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post
Ансамблю танца «Карамель», кіраўнік  якога харэограф-педагог Алена Казеня, прысвоена званне «Узорны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
Ансамбль быў створаны ў 2012 годзе на базе Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Упершыню дзіцячы ансамбль выступіў у раённым конкурсе сучаснага эстраднага мастацтва  «Зоркі Палесся» і быў адзначаны граматай за выканальніцкае майстэрства. І амаль адразу  яшчэ адна ўзнагарода – дыплом  I ступені Рэспубліканскага танцавальнага фестывалю  «DANSE FANTASY».
Калектыў вядзе рознабаковую канцэртную дзейнасць і прымае ўдзел амаль ва ўсіх грамадска-культурных акцыях і мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі нашага раёна.  «Карамель» – актыўны ўдзельнік дабрачынных акцый і міжнародных праектаў, цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі горада. Можа ганарыцца замежнымі творчымі паездкамі ў Італію, Эстонію, Украіну, што пашырае кругагляд юных танцораў і знаёміць іх з культурай іншых народаў.
Сёння ў склад ансамбля ўваходзіць 45 танцораў ва ўзросце ад васьмі да 16 гадоў.  Рэпертуар ансамбля ўключае эстрадныя замалёўкі, жартоўныя танцы, стылізаваныя пастаноўкі, класічныя варыяцыі з балетаў, кадрылі, танцавальныя кампазіцыі народаў свету – рускія, украінскія, іспанскія, цыганскія. Але падмурак усё ж складаюць беларускія народныя і народна-сцэнічныя танцы: «Кросны», «Скокі», «Драпак», «Лявоніха»,  «Карапет» і інш.
Алена Казеня ўвесь час знаходзіцца ў пошуках новых ідэй, распрацоўцы цікавых  нумароў і пастаноўцы яскравых харэаграфічных кампазіцый. З верасня 2020 года разам з Аленай Валяр’янаўнай ў якасці балетмайстра ансамбля працуе Таццяна Старасціна. Разам яны вельмі ўважліва ставяцца да падбору рэпертуару, імкнуцца далучыць удзельнікаў калектыву да нацыянальнай культуры і падарыць эстэтычную асалоду гледачам.
 Напружаная праца ў калектыве пашырае магчымасці дзяцей, дазваляе раскрыць іх творчыя здольнасці, далучыцца да мастацтва і традыцый не толькі нашага народа, але і іншых. Заняткі праходзяць з улікам індывідуальных здольнасцяў і магчымасцяў кожнага ўдзельніка, асаблівая ўвага надаецца засваенню акцёрскіх навыкаў, лексіцы, пластыцы, мастацка-вобразнаму рашэнню харэаграфічных твораў. Прафессіяналы сваёй справы робяць вельмі многа для сваіх выхаванцаў і ўсяго дружнага калектыву.
Дапаўняе і надае своеасаблівы народны каларыт кожнаму твору жывое музычнае суправаджэнне інструментальнай групы, якой кіруе Фёдар Вайцяхоўскі. Танцы «Карамелі» кранаюць гледача да глыбіні душы. Апошнім часам калектыў наладзіў супрацоўніцтва з заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь – народным інструментальным ансамблем «Брыз», што станоўча ўплывае на дзейнасць і творчасць абодвух.
– У склад нашага дзіцячага калектыву ўваходзяць таленавітыя дзеткі, з якімі вельмі прыемна працаваць, – падкрэслівае Алена Казеня. – Нездарма кажуць, что Століншчына славіцца сваімі талентамі. Яны валодаюць такімі якасцямі, як працаздольнасць, уважлівасць, выхаванасць, павага, стрыманасць, шчырасць, дабрыня.. Гэты пералік можна працягваць бясконца. Мне пашанцавала з маімі зорачкамі, з калегамі, аднадумцамі і сябрамі. Усе яны падтрымліваюць і радуюцца разам з намі новым дасягненням і перамогам. А ў такой спрыяльнай атмасферы нараджаюцца новыя ідэі і памкненні. Разам мы зможам
многае здейсніць, сведчаннем таму з’яўляецца канцэртная праграма,
падрыхтаваная для прысваення звання ўзорнага. Столькі станоўчых эмоцый і ў той жа час пережыванняў, гонару за свой калектыў, ды і ўвогуле за Століншчыну, нашу самабытнасць і непаўторнасць. Скразной ніццю канцэрта прайшла любоў да роднай краіны, яе культуры і адкрытых шчырых людзей, што мы змаглі перадаць праз танцы і літаратурныя кампазіцыі. Канцэрт прайшоў на высокім узроўні, але мы не будзем спыняцца. У нас яшчэ ўсё наперадзе. Я веру ў сваіх выхаванцаў і прадбачу, што ў «Карамелі» ўсё атрымаецца. Хачу таксама выказаць падзяку і дзеткам, і іх бацькам, і калегам за падтрымку і актыўны ўдзел. Гэта наша агульная перамога, таму віншую ўсіх нас!
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Веселая неделя необычных праздников
Белорусский электрокар
До основного дня выборов осталось 6 дней.

Оставить комментарий

Похожие новости