НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Менавіта такая рэспубліканская акцыя праводзіцца на Століншчыне ў галіне жывёлагадоўлі.
З 10 снежня па першае красавіка 2022 года прадстаўнікі адпаведных сельскагаспадарчых службаў сумесна з прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу наведваюць малочнатаварныя фермы рэгіёна.
Пра шэраг праведзеных сустрэч расказаў старшыня Столінскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк:
– Зімова-стойлавы перыяд у жывёлаводаў лічыцца найбольш складаным. Нягледзячы на «сюрпрызы» надвор’я – ці то моцныя дажджы, ці то снегапады, моцныя марозы – жывёла павінна быць дагледжана. Не сакрэт, што работнікі гэтага сельскагаспадарчага звяна часам застаюцца па-за кадрам, калі можна так сказаць. А на самай справе іх працу нельга недаацэньваць. Таму ў час візітаў глядзім бытавыя ўмовы, своечасовасць выплаты заработнай платы, надбавак, забяспечанасць фермаў кармамі і іх якасць, правя-дзенне даення кароў і іншае. Людзі агучваюць таксама і праблемныя пытанні, калі яны ёсць. Таму з першых вуснаў ведаем пра набалелае нашых жывёлаводаў.
Не магу не сказаць, што нашы працаўнікі – адданыя сваёй справе людзі. У час гутарак яны гавораць, што галоўнае – каб было здароўе, а астатняе нам па сілах.
У ходзе акцыі ўжо наведалі такія гаспадаркі, як «АграГлінка», «Рухчанскі», «Відзіборскі», «Прыпяць-2009», «Струга».
Прычым, пры сустрэчах былі не толькі словы, але і матэрыяльныя выплаты ад райкама прафсаюза за добрасумленную працу.
Уладзімір Мікалаевіч адзначыў, што размаўлялі не толькі непасрэдна пра рабочы працэс, але не пакінулі без увагі і маючы адбыцца ў краіне рэферэндум па змяненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. І людзі прытрымліваюцца думкі, што абавязкова трэба прыняць удзел у галасаванні, не заставацца ўбаку.
Алена КЛІМУШКА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Белорусский электрокар
До основного дня выборов осталось 6 дней.
Парад планет 21 января

Оставить комментарий

Похожие новости