НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У нашай краіны сёлета з’явілася свята, мэта якога з’яднаць народ. У першы вучэбны дзень ва ўсіх школах прайшлі ўрокі, прысвечаныя гэтай тэме. На ім настаўнікі расказвалі пра гістарычнае мінулае гэтай даты – 17 верасня – і чаму менавіта яна выбрана як Дзень народнага адзінства.
Як вядома, 17 верасня адбылося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй частак краіны. З гэтага дня Беларусь пачала лічыцца адным цэлым. Змагалася на палях Вялікай Айчыннай, аднаўляла краіну пасля вайны. Многае давялося прайсці, затое зараз мы маем НАШУ краіну, у якой можам спакойна жыць, працаваць, развівацца.
Крысціна Літвін, вучаніца 11 класа Сямігосціцкай сярэдняй школы:
– Мы павінны ведаць наша мінулае, каб правільна арыентавацца ў будучыні і вызначаць свае прыярытэты. Я вельмі ганаруся, што нарадзілася ў Беларусі, паколькі наша краіна заўсёды была міралюбівай. Падзеі таго часу, калі адбылося ўз’яднанне, засталіся ў мінулым, і шчыра прызнаюся, многае не ведала. Таму першы ўрок, які правяла наш класны кіраўнік Галіна Халімончык, быў вельмі цікавым і карысным.
Марыя Андрайчук, настаўніца матэматыкі сярэдняй школы № 1 аграгарадка Альшаны:
– Гэтае свята даўно трэба было зацвердзіць. На мой погляд, і так многа часу было ўпушчана. Моладзь павінна ганарыцца мінулым свайго краю, ашчадна берагчы тое, што нам засталося ў спадчыну. Таму мы і я, як настаўнік, абавязаны даносіць будучым пакаленням, што сіла народа – у яго адзінстве. На жаль, развіццё тэхналогій прывяло да таго, што зараз вакол многа хлусні, якую распаўсюджваюць людзі, далёкія ад нашай краіны, тыя, якія жадаюць яе знішчэння. Але, калі выстаялі нашы продкі, будучы пад польскім прыгнётам, калі радаваліся, што нарэшце сталі вольнымі, ці маем мы права аддаць нашу краіну толькі таму, што камусьці гэтага хочацца? На мой погляд, трэба праводзіць больш мерапрыемстваў, якія будуць нас вяртаць у мінулае і нагадваць пра тое, што мір і свабода – найдаражэйшыя скарбы!
Вікторыя Матусевіч, кіраўнік справамі Давыд-Гарадоцкага гарадскога выканаўчага камітэта:
– Я многа працую з людзьмі, ведаю пра іх клопаты і праблемы. Бясспрэчна, яны ёсць і мы іх паступова імкнемся вырашаць. Гэта жыццё, як гаворыцца. Але самае галоўнае – гэта тое, што мы жывём пад мірным небам і маем сваю краіну – сінявокую Беларусь. Як вядома, у Давыд-Гарадку было многа палякаў, гарнізон якіх размяшчаўся ў горадзе. Многія старажылы расказваюць, наколькі пагардліва глядзелі яны на беларусаў, якія ў будучыні павінны былі страціць сваю нацыянальнасць. І падзеі 17 верасня 1939 года нам нагадваюць, што нам удалося выбрацца з палону, у якім мы знаходзіліся амаль 20 гадоў. На мой погляд, гэта сапраўдны цуд. Значыць, у нас – беларусаў – моцны дух. Нам не трэба, каб нас вучылі, бо мы самі каго хочаш навучым. У нас ёсць свая вялікая і багатая гісторыя, свае традыцыі і звычаі, якія мы проста абавязаны зберагчы. Думаю, з гадамі Дзень народнага адзінства будзе адзначацца ярчэй. Каму, як не нам, патрэбна наша краіна?
Падрыхтавала
Ганна МЕЛЬНІК

Оставить комментарий

Похожие новости