НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Аляксей Гушча – малады спецыяліст ААТ «Палеская ніва». Ён з’яўляецца кіраўніком вытворчага ўчастка ў Велямічах. Сюды прыехаў працаваць, маючы мэтавае накіраванне.

Аляксей пасля заканчэння Веляміцкай сярэдняй школы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Выбраў спецыяльнасць агранома.
– Мне з дзяцінства падабалася гэтая прафесія, паколькі ў нас заўсёды была і ёсць зараз вялікая гаспадарка. Я адразу хацеў працаваць на радзіме, таму і папрасіў мэтавае накіраванне, – кажа юнак.
Прыехаў ён сюды ў пачатку 2019 года, а ўжо ў маі атрымаў павестку для праходжання службы. Яе ён нёс у Брэсце ў войсках міністэрства ўнутраных спраў. Запамінальным стала ахова правапарадку ў час правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Але горад не прывабіў юнака, і ён вярнуўся ў Велямічы.
– Мне ніколі не было камфортна ў вялікім горадзе. Чамусьці цягнула ў родную вёску. Безумоўна, кожнаму сваё, а я дакладна не гарадскі жыхар, – дадае Аляксей.
Зараз у яго абавязкі ўваходзіць кантроль за правядзеннем усіх работ на вытворчым участку. Безумоўна, многае падказваюць старэйшыя калегі. Аляксей вельмі хутка знайшоў агульную мову з усімі механізатарамі і вадзіцелямі. Дарэчы, з ім я пазнаёмілася, калі рыхтавала рэпартаж пра нарыхтоўку кармоў. Юнак здзівіў сваёй сціпласцю і адкрытасцю.
– Яшчэ бацькі мяне вучылі, што як ты да лю-дзей, так і людзі да цябе. Заўсёды карыстаюся гэтым правілам, – гаворыць малады спецыяліст.
У вольны час дапамагае даглядаць палі бацькам. Цяпер яны ў яго часта просяць парады як у дасведчанага спецыяліста. Ужо мае свой аўтамабіль, а раней захапляўся матацыкламі. А яшчэ любіць спорт, якім пачаў займацца яшчэ студэнтам. Разам з сябрам Дзмітрыем Саноцкім, які працуе ў Відзіборы, пасля заняткаў часта хадзіў у трэнажорную залу.
У будучыні марыць купіць кватэру ў Давыд-Гарадку і стварыць сям’ю. Хаця на пытанне, ці мае ён каханую, адказаць адмовіўся.
Добра, што ў сельскай гаспадарцы ёсць маладыя спецыялісты, якім па-сапраўднаму цікава працаваць. Бо зямля – гэта наша багацце.

Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Ровесница района

Ровесница района

21 января, 2025
Моё дело пригласить…
Есть чем гордиться!

Есть чем гордиться!

21 января, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости