НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У рэдакцыю звярнуўся жыхар дома 14а па вуліцы Энергетычнай Давыд-Гарадка з наступным пытанне:
– Я карэнны гарадчук. Многа гадоў працаваў на Давыд-Гарадоцкім электрамеханічным заводзе. Жыву ў тым доме, які быў пабудаваны ад завода ў 1999 годзе. І за 22 гады пад’езд не бачыў рамонту. Дык чаму так атрымліваецца, што грошы мы плацім, а ў пад’езд страшна зайсці.
Як аказалася, гэты 20-кватэрны дом з’яўляецца маёмасцю жыллёва-будаўнічага кааператыва. Таму звяртаемся да яго старшыні Аляксея Раўкача:
– У мінулым годзе ў нас быў запланаваны рамонт пад’езда, але сродкі пайшлі на вырашэнне іншай, больш сур’ёзнай праблемы. Быў прабіты электрычны кабель, як сказалі спецыялісты, каранямі дрэў. І многія жыхары засталіся без электрычнасці. У нас не было іншага выйсця, як скарыстаць грошы, якія былі на рахунку, на ліквідацыю гэтай аварыі.
Трэба дадаць, што людзі па-рознаму ставяцца да праблем дома. Камусьці галоўнае, каб у сваёй кватэры было прыгожа, а пад’езд ім не патрэбен. Маўляў, мая хата з краю – нічога не ведаю. А мы ж не маем права прымусіць чалавека, каб ён аддаваў свае грошы. Каб перайсці на баланс жыллёва-камунальнай гаспадаркі, нам патрэбна выканаць шэраг умоў. І зноў жа, усё ўпіраецца ў недахоп сродкаў і часу, бо трэба абысці не адну інстанцыю. Таму спраўляемся сваімі сіламі. Калі не здарыцца ніякай непрадбачанай сітуацыі, у бягучым годзе мы абавязкова адрамантуем пад’езд.
Падрыхтавала Ганна МЕЛЬНІК

*Фото носит иллюстрационный характер

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости