НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Удзел у ім прынялі каманды сямі лясніцтваў: Дубайскага, Каладнянскага, Кашара-Альманскага, Стружскага, Столінскага, Церабяжоўскага і Ласіцкага.
Віталі каманды дырэктар Столінскага лясгаса Генадзь Кухараў і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Беразоўскі. Пад гукі гімна лесаводаў галіновы сцяг узняў пераможца мінулых спаборніцтваў Мікалай Мароз – вальшчык лесу Стружскага лясніцтва.
Высвятляць, хто ж лепшы лесаруб, пачалі на дзялянцы з умення правільна паваліць дрэва. Далей спаборніцтвы перамясціліся на бераг ракі Копанец у гарадскім парку. Паназіраць за практыкаваннямі маглі ўсе жадаючыя. Напэўна, не многія з нас могуць пахваліцца, што бачылі працу лесарубаў, калі можна так сказаць, знутры. А тут такая магчымасць прадставілася.
Да ўліку, канешне, бралі і час выканання задання, і дакладнасць. Неабходна было паказаць клас у замене ланцуга, абрэзцы сучкоў і распілоўцы.
Такім чынам, у асобных практыкаваннях пераможцы былі наступныя. Лідарам адразу па трох відах – «Валка лесу», «Замена пільнага ланцуга» і «Распілоўка камбінаваным рэзам» – стаў Анатоль Вандзіч (ляснік Столінскага лясніцтва); «Дакладная распілоўка» – лепшым стаў Міхаіл Хмарук (ляснік Каладнянскага лясніцтва) і ў «Абрэзцы сучкоў» найлепшы вынік паказаў Сяргей Дзенісовіч (ляснік Кашара-Альманскага лясніцтва).
Далей судзейская калегія падвяла вынікі конкурсу па агульнай колькасці набраных балаў. На першым месцы – Анатоль Вандзіч (ляснік Столінскага лясніцтва), на другім – Мікалай Мароз (вальшчык лесу Стружскага лясніцтва) і на трэцім месцы – Мікалай Ахрамчук (вальшчык лесу Ласіцкага лясніцтва).

Алена КЛІМУШКА
На здымках: моманты спаборніцтва лесарубаў.
Фота аўтара
і Наталіі ЦЭЦЭРСКАЙ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости