НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Натхнёная прыгажосцю роднага краю
У Белавушскай сярэдняй школе адбылася сустрэча з паэтэсай Галінай Бабарыка. Зусім нядаўна ў рукі чытачоў трапіла яе новая кніга «Матывы Моўствы».
Галіна Сідараўна прыехала, каб пазнаёміць са сваім зборнікам вершаў.
А якая прыгожая вокладка! Так і хочацца выкарыстаць радкі з верша «Беларусь», які змешчаны ў гэтым зборніку:
Над табою – сінява нябёс
І ахапкі воблакаў, як вата…
Прыгажосць палескага краю, бязмежная любоў да роднай вёскі, жыццё па божых законах, стужка ваенных гадоў – пра ўсё гэта можна прачытаць у кнізе.
Дзеці з задавальненнем слухалі аповед Галіны Бабарыкі. Пасля задавалі пытанні: чаму кніга атрымала такую назву? ці праўда, што паэту патрэбна натхненне? на якія тэмы больш вершаў?
Потым Галіна Бабарыка ўручыла школьнікам свае зборнікі вершаў «Давер», «Дарога ў восень» і ў падарунак пакінула новы зборнік «Матывы Моўствы» з пажаданнямі здароўя, творчага поспеху і натхнення.
Толькі мы, вывучаючы традыцыі і звычаі, зможам перадаваць іх падрастаючаму пакаленню.

Вольга
Бруцкая,
кіраўнік гуртка «Юныя фалькларысты»

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября

Оставить комментарий

Похожие новости