НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

З 28 лютага па 11 красавіка праходзіў чэмпіянат Столінскага раёна па валейболе сярод клубаў па фізічнай культуры, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Гульні адбываліся ў спартыўнай зале Столінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Усяго прыняло ўдзел у чэмпіянаце пяць каманд.
І вось у мінулую нядзелю адбыліся фінальныя гульні, у выніку якіх вызначыліся пераможцы і прызёры. Залатыя медалі заваявала каманда Давыд-Гарадоцкай ДЮСШ у складзе Мікалая Летуна, Івана Вабішчэвіча, Аляксея Бразоўскага, Леаніда Казакевіча, Паўла Сегена, Віталя Шасцюка, Уладзіслава Яроміча. А таксама ў камандзе быў сямейны падрад – бацька Віталь Свірыдчук з сынамі Міхаілам і Мікалаем, што, несумненна, заслугоўвае павагі.
Сярэбранымі прызёрамі стала каманда аграгарадка Фядоры, а трэцяе месца занялі ветэраны спорту г. Століна.
Адміністрацыя і каманда Давыд-Гарадоцкай ДЮСШ выказваюць вялікую ўдзячнасць Аляксандру Крыму за неаднаразовую спонсарскую дапамогу і яго актыўны ўдзел ў прапагандзе і папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і дарослых.
Ганна
МЕЛЬНІК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости