На мінулым тыдні ў Ляхавічах адбыўся адкрыты турнір па дзюдо «Ляхавіцкі волат», у якім прынялі ўдзел выхванцы Давыд-Гарадоцкай ДЮСШ.
Мэтамі правядзення гэтага турніру было патрыятычнае выхаванне спартсменаў, умацаванне сяброўскіх адносін, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства. Трэба дадаць, што нашы землякі традыцыйна змагаюцца за перамогу на гэтах спаборніцтвах.
На гэты раз яны таксама не падвялі і заваявалі шэсць медалёў. У вагавой катэгорыі 55 кг першым стаў Дзмітрый Коваль з аграгарадка Рамель. Сярэбраны медаль у вагавой катэгорыі 35 кг атрымаў Уладзіслаў Кулага з Давыд-Гарадка. Трэцімі сталі Арцём Кузьміч з р. п. Рэчыца, Данііл Раўкач з Давыд-Гарадка, Сямён Казак з р. п. Рэчыца і Іван Ярмоліч з аграгарадка Альшаны. Віншуем пераможцу і прызёраў.
Ганна
МЕЛЬНІК